Лацінская дарога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катакомбы на Віа Лаціна

Лацінская дарога (лац.: Via Latina) — адна з найстаражытных рымскіх дарог.

У V—IV стст. да н.э. старая дарога была пашырана рымлянамі. Дарога выходзіла з Рыма ля Лацінскай брамы і праходзіла каля 147 рымскіх міль (218 км.) на паўднёвы ўсход праз вобласць лацінаў, праз гарады Anagni, Ferentinum, Frosinone у Капую. У Капуі Лацінская дарога аб'ядноўвалася з Апіевай дарогай. Апіева дарога была пабудавана паралельна Via Latina, як зручнейшая для зносін з Капуяй.

Уздоўж Лацінскай дарогі размяшчаюцца некалькі катакомбаў, сярод іх багата ўпрыгожаныя фрэскамі катакомбы, якія атрымалі неафіцыйную назву — катакомбы на віа Лаціна (знойдзены ў 1955 годзе).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]