Лаяш Маслаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаяш Маслаі
Lajos Maszlay
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1903(1903-10-02)
Будапешт, Аўстра-Венгрыя
Памёр 1 снежня 1979(1979-12-01) (76 гадоў)
Будапешт, Венгрыя
Пахаванне
Грамадзянства  Венгрыя

Лаяш Маслаі (венг.: венг.: Maszlay Lajos; 2 кастрычніка 1903 — 1 снежня 1979) — венгерскі фехтавальшчык, чэмпіён свету і прызёр Алімпійскіх гульняў.

Нарадзіўся ў Будапешце. У 1931 годзе паступіў у ваенную акадэмію «Людавіка». У 1933 годзе заваяваў залаты і бронзавы медалі міжнароднага фехтавальнага турніру ў Будапешце, у 1935 годзе паўтарыў гэты вынік на аналагічным турніры ў Лазане (у 1937 годзе гэтыя турніры заднім чыслом былі прызнаны чэмпіянатамі свету). У 1936 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Берліне, але не заваяваў медаляў. У 1937 годзе ён прыняў удзел у праведзеным у Парыжы першым афіцыйным чэмпіянаце свету па фехтаванні, дзе стаў уладальнікам залатога медалю.

Пасля Другой сусветнай вайны Лаяш Маслаі працягнуў заваёўваць медалі чэмпіянатаў высокага ўзроўню. У 1948 годзе ён стаў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульнях у Лондане, у 1952 — Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі, а ў 1953 годзе заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету, пасля чаго завяршыў спартыўную кар'еру.

Зноскі

  1. http://www.nemzetipanteon.hu/temetoi.html Праверана 25 ліпеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаяш Маслаі — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)