Лаўрышаўскі манастыр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Манастыр
Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы, в. Лаўрышава, 2013
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы, в. Лаўрышава, 2013
Каардынаты: 53°42′06″ пн. ш. 26°11′21″ у. д. / 53.701667° пн. ш. 26.189167° у. д. (G) (O) (Я)53°42′06″ пн. ш. 26°11′21″ у. д. / 53.701667° пн. ш. 26.189167° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Вёска Гнесічы
Канфесія Праваслаўны крыж. праваслаўе
Епархія Навагрудская і Слонімская 
Заснавальнік Войшалк, у інацтве Лаўрыш
Першае згадванне ~1260 г.
Дата заснавання ~1260 г.
Асноўныя
даты
1257 ці 1258заснаваны

1329створана Лаўрышаўскае евангелле
1530разбураны
~1590узноўлены
17751780адбудаваны
1836зачынены
1913узноўлены ля в. Гнесічы
1915разбураны
2007узноўлены

Будынкі:
Свята-Успенская царква, в. Лаўрышава, 1798 г.
Апошні настаяцель настаяцель: архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый (Апалька)
намеснік: ігумен Яўсевій (Цюхлаў)
Статус дзеючы
Стан будуецца
Сайт (руск.)  Афіцыйны сайт

Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр — мужчынскі манастыр у Навагрудскай і Слонімскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, адзін з найбольш старадаўніх манастыроў у Беларусі.

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны каля р. Нёман, паблізу в. Гнесічы (Шчорсаўскі сельсавет, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць). Манастырскае падвор'е знаходзіцца ў суседняй в. Лаўрышава, ля рэчкі Валоўкі — левага прытоку Нёмана.

Паштовы адрас: в. Гнесічы, п/а Лаўрышава, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл., 231427. Тэл./факс: +375 (0) (1597) 9 92 56.

Праезд аўтобусам: з аўтобуснага вакзалу Навагрудак да прыпынкаў Лаўрышава, Гнесічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне манастыра[правіць | правіць зыходнік]

Войшалк засноўвае манастыр. Мініяцюра з Астэрманаўскага І-га тому Ліцэвога летапіснага збору, XVI ст. Бібліятэка Расійскай акадэміі навук, Масква.
Лаўрышаўскае Евангелле. Вокладка XVIXVII ст. Бібліятэка Чартарыйскіх, Кракаў, Польшча.

Паводле Іпацьеўскага летапісу, манастыр заснаваў сын вялікага князя літоўскага Міндоўга — Войшалк (у інацтве Лаўрыш або Лаўрын, вялікі князь літоўскі ў 12641267). Перад тым ён прыняў пострыг і 3 гады жыў у Паланінскім манастыры (Галіцка-Валынскае княства), адтуль выправіўся да Святой Гары ў Грэцыю, але не змог дайсці з-за мяцежа ў тых землях, і вернуўся ў Панямонне:

«Воишелкъ же не може доити до Ст҃ѣи Горѣ . зане мѧтежь быс̑ великъ тогда в тъıхъ землѧх̑ . и приде ѡпѧть в Новъгородокъ . и оучини собѣ манастырь . на рѣцѣ на Немнѣ . межи Литвою и Новъıмъгородъкомъ . и тоу живѧше.»[1] (Рус., 1420-я гг.)

«Войшалк не змог дайсці да Святой Гары, паколькі вялікі мяцеж быў тады ў тых землях, і прыйшоў зноў у Наваградак; і ўчыніў сабе манастыр на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[2].

Іпацьеўскі летапіс.

У летапісу не названы год заснавання манастыра, але ўказана, што гэта адбылося прыблізна праз 3 гады пасля 1254 года. Гэта значыць, манастыр заснаваны, хутчэй за ўсё, у 1257 ці 1258 гадах.

Магчыма, пазней мясцовасць атрымала назву Лаўрышава ад імя заснавальніка манастыра. Сустракаюцца таксама варыянты Лаўрашава, Лаўрушава.

Першым настаяцелем манастыра быў Елісей (стрыечны пляменнік Войшалка). Паводле падання, ён быў забіты (23 кастрычніка/5 лістапада) нейкім звар'яцелым паслушнікам. Паслушнік вылечыўся ад вар'яцтва, дакрануўшыся да Елісея падчас забойства. Елісей быў пахаваны ў манастырскай царкве. Згодна паданню, ад яго мошчаў адбывалася шмат вылячэнняў.

Манастыр у XIII — XVII стагоддзях[правіць | правіць зыходнік]

Да 1329 года для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае евангелле — выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV стагоддзя. З запісаў, якія ўкладзены ў Евангелле, вядома, што манастыр у той час зваўся «Найсвяцейшай Багародзіцы Лаўрышаўскі манастыр». Вядома таксама, што ў ім былі храмы Ўваскрэсення і Раства Найсвяцейшай Багародзіцы. Пры манастыры дзейнічалі школа і бібліятэка.

Інвентарны вопіс манастыра, 1601. Фрагмент тытульнага аркуша. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Каля 1505 года (у час праўлення караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра) войскі Крымскага ханства здзейснілі набег на Наваградчыну. Паводле падання, крымскім татарам уявілася на манастырскім двары вялікая колькасць кавалерыі (хоць там не было ніводнага конніка), і напалоханыя захопнікі адступілі: заступніцтва Елісея не дапусціла ворагаў да манастыра. Пасля гэтага цуду Елісей у 1514 г. на царкоўным саборы ў Вільні быў кананізаваны мітрапалітам Іосіфам Солтанам.

Набегі крымскіх татар у першай палове XVI ст. здараліся часта; у 1530 г. крымска-татарскае войска разарыла манастыр, усіх манахаў забілі. Перад спусташэннем мошчы Елісея і манастырскія каштоўнасці былі схаваныя.

XVIII — XIX ст.[правіць | правіць зыходнік]

Апошні раз манастырскі комплекс у в. Лаўрышава быў адбудаваны ў 1775 — 1780 гадах. Ён складаўся з драўляных пабудоў — жылога корпусу, царквы і званіцы, а таксама з невялікай каменнай пабудовы, дзе знаходзіліся бібліятэка і склад. У 1798 г. на манастырскія сродкі была пабудавана прыходская Успенская царква, якая дзейнічае і ў наш час.

Апошнім настаяцелем у XIX ст.1820 г.) быў іераманах Лявонцій (Аколаў). У 1824 г. у манастыры было 5 насельнікаў, бібліятэка налічвала 500 тамоў. У 1836 г. манастыр быў зачынены. Мясцовашанаваныя цудатворныя абразы Збаўцы і Багародзіцы былі перанесеныя ў Дзярэчынскую царкву, а манастырская царква была прызначана прыходскай. У кан. XIX ст. пры царкве дзейнічала брацтва.

Пачатак XX ст.[правіць | правіць зыходнік]

Мітрафан (Краснапольскі). Епіскап Мінскі і Тураўскі ў 1912 — 1916 гг.
Праект храма-званіцы, 1912 г. Не будаваўся.

У пачатку XX ст. руплівасцю епіскапа Мінскага і Тураўскага Мітрафана (Краснапольскага) і графа Канстанціна Апалінарыевіча Храбтовіча-Буценева манастыр быў адноўлены на іншым беразе Нёмана, ля в. Гнесічы. Епіскап Мітрафан 14/27 ліпеня 1913 г. здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар прарока Елісея.

Апроч пабудаванай царквы, вядомы таксама праект храма-званіцы, які датаваны 1912 г. Быў пабудаваны жылы корпус і дом для паломнікаў. Адноўлены манастыр лічыўся Лаврышаўскім падворкам Мінскага архірэйскага дому. Але гэты манастыр праіснаваў нядоўга. У 1914 г. пачалася 1-я сусветная вайна, і ў 1915 г. у выніку баявых дзеянняў згарэў храм, а пабудовы былі разбураныя, манахі змушаныя былі сыйсці. Побач манастырскай царквы ў брацкай магіле пахаваныя расійскія салдаты і афіцэры, магіла захавалася да сёння. З часам месца, дзе стаяў храм і манастырскія будынкі, стала зарастаць хваёвым лесам, і хтосьці, каб не страціць месца царквы, пасадзіў на ім куст бэзу.

Узнаўленне манастыра ў наш час[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 г. архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Сава (Грыцуняк) і епіскап Навагрудскі і Лідскі Канстанцін (Гаранаў) здзейснілі асвячэнне месца ля в. Гнесічы, дзе стаяў манастырскі храм. У 1997 г. пачалося яго будаўніцтва, у 1998 г. было зроблена ўнутранае аздабленне. Напачатку лістапада 1998 г. епіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый (Апалька) асвяціў гэты храм у гонар вялебнага Елісея Лаўрышаўскага. З 2001 г. пры храме зарэгістравана прыходская абшчына — прыход вялебнага Елісея Лаўрышаўскага в. Гнесічы Навагрудскага раёна.

Рашэннем Святога сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 15 жніўня 2007 г. прыход ператвораны ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Настаяцелем манастыра з'яўляецца архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснікам — іераманах Яўсевій (Цюхлаў). Вядзецца ўзвядзенне манастырскіх будынкаў. У Лаўрышаве, на месцы першапачатковага размяшчэння манастыра, праводзяцца археалагічныя даследаванні.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]