Лаўры Крысціян Рэландэр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Лаўры Крысціян Рэландэр Lauri Kristian Relander |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| 2 сакавіка 1925 — 2 сакавіка 1931 | ||||
| Папярэднік: | Каарла Юха Стольберг | |||
| Пераемнік: | Пер Эвінд Свінхувуд | |||
| Нараджэнне: | 31 мая 1883 Куркіёкі, Вялікае княства Фінляндскае |
|||
| Смерць: | 9 лютага 1942 (58 гадоў) Хельсінкі, Фінляндыя |
|||
| Бацька: | Эвальд Крысціян Рэландэр | |||
| Маці: | Гертруда Марыя Олсан | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Лаўры Крысціян Рэландэр (фін.: Lauri Kristian, народжаны. Ларс Крысціян Рэландэр, шв.: Lars Kristian Relander; 31 мая 1883, Куркіёкі — 9 лютага 1942, Хельсінкі) — другі прэзідэнт Фінляндыі (1925—1931) ад партыі Аграрны саюз.
Рэландэра празвалі «Reissu-Lasse» («Лаўры, які ездзіць»), бо ён даволі часта ездзіў за мяжу — у Эстонію, Латвію, Швецыю, Нарвегію і ў Данію. У знешняй палітыцы Рэландэр прытрымліваўся прыярытэту ў развіцці адносін сваёй краіны з бліжэйшымі суседзямі, спрабуючы рэалізаваць ідэю садружнасці краін Балтыйскага рэгіёну.
Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна да сваёй смерці быў дырэктарам страхавой кампаніі «Suomen maalaisten paloapuyhdistys». Памёр у 1942 годзе ад інфаркту.