Лаўрэнцій Крышкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаўрэнцій Крышкоўскі
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, перакладчык Бібліі
Дата смерці каля 1573
Грамадзянства

Лаўрэнцій Крышкоўскі (? — 1573) — дзеяч рэфармацыйнага руху Вялікага Княства Літоўскага, гуманіст, пісьменнік і перакладчык 2-й паловы XVI стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1550-я гады прыхільнік вучэння «Чэшскіх братоў» у Вялікай Польшчы. У друкарні ў горадзе Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага» (1558). З 1561 года — кальвінісцкі прапаведнік у Нясвіжы. У 1562 годзе ў нясвіжскай друкарні разам з Сымонам Будным і Мацеем Кавячынскім выдаў на рускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Пры дапамозе Буднага пераклаў і выдаў на польскай мове «Размову» святога Юстына філосафа (Нясвіж, 1564). Каля 1563 году перайшоў на пазіцыі антытрынітарызму, пазней падтрымліваў рэлігійныя і сацыяльныя ідэі анабаптызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]