Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Лаўрэ́нцій Па́ўлавіч Бе́рыя (груз. ლავრენტი პავლეს ძე ბერია, 17 (29) сакавіка 1899 — 23 снежня 1953) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Генеральны камісар дзяржбяспекі (1941), Маршал Савецкага Саюза (з 1945), Герой Сацыялістычнай Працы (з 1943).

Намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1946—1953), першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1953). Член Дзяржаўнага камітэта абароны СССР (1941—1944), намеснік старшыні ДКА СССР (1944—1945). Член ЦВК СССР 7 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-3 скліканняў. Член ЦК ВКП (б) (1934—1953), кандыдат у члены Палітбюро ЦК (1939—1946), член Палітбюро (1946—1953). Уваходзіў у бліжэйшае атачэнне І. В. Сталіна. Курыраваў шэраг найважнейшых галін абароннай прамысловасці, у тым ліку ўсе распрацоўкі, якія датычылі стварэння ядзернай зброі і ракетнай тэхнікі.

Пасля смерці Сталіна, у чэрвені 1953 года Л. П. Берыя арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і змове з мэтай захопу ўлады. Расстраляны па прысудзе Спецыяльнай судовай прысутнасці Вярхоўнага суда СССР у снежні 1953 года.