Лаўр (Шкурла)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лаўр (Шкурла)

Лаўр (Васілій Міхайлавіч Шкурла) (1 студзеня 1928, Ладамірава, Чэхаславакія, зараз — Славакія — 16 сакавіка 2008, Джорданвіль, ЗША), епіскап Рускай праваслаўнай царквы за мяжой, у 20012008 — першаіерарх РПЦЗ, мітрапаліт Нью-Йоркскі і Усходне-Амерыканскі.

Нарадзіўся ў русінскай сям'і. У 1939 годзе паступіў у мясцовы Пачаеўскі манастыр, які ў 1944 годзе быў перанесены спачатку ў Братыславу, затым у Германію і Швейцарыю, а ў 1946 годзе ў ЗША. З 1944 — паслушнік, з 1947 — расафорны манах, з 1948 — манційны манах, названы ў гонар святога пакутніка Лаўра.

У 1950 узведзены ў сан іерадзякана, у 1954 — у сан іераманаха. З 1954 года выкладчык Свята-Троіцкай духоўнай семінарыі (выкладаў дагматычнае багаслоўе і кананічнае права). У 1959 узведзены ў сан ігумена, у 1964 — у сан архімандрыта.

У 1967 годзе ўзведзены ў епіскапа Манхэтэнскага, вікарыя Усходне-Амерыканскай епархіі, з 1976 настаяцель Свята-Троіцкага манастыра ў Джордавіле, рэктар духоўнай семінарыі, у 1981 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа.

У 2000 годзе прызначаны намеснікам першаіерарха РПЦЗ. На Архіерэйскім Саборы РПЦЗ 17-27 кастрычніка 2001 быў абраны Першаіерархам Рускай Праваслаўнай Царквы За Мяжой, мітрапалітам Усходне-Амерыканскім і Нью-Йоркскім. 17 мая 2007 у Храме Хрыста Выратавальніка ў Маскве сумесна з Патрыярхам Маскоўскім і всея Русі Алексіем падпісаў Акт аб кананічных зносінах — дакумент, які паклаў канец падзелу Рускай Царквы.