Ла-Вента, альмекі
Ла-Вента (la Venta) — культавы цэнтр альмекскай культуры на востраве ў вусці ракі Танала ў штаце Табаска (Мексіка). Росквіт — VIII—IV стагоддзі да н. э. Уключае некалькі пірамід (вышынёй да 35 м), мноства земляных насыпаў, выбрукаваныя каштоўнымі пародамі каменя культавыя пляцоўкі, скляпы, цырыманіяльныя тайнікі, алтары, стэлы і інш. Своеасаблівыя 5 гіганцкіх статуі чалавечых галоў з базальту (10-13 т кожная). Знойдзена таксама вялікая колькасць дробнай пластыкі з нефрыту, жадэіту, гліны. Шматлікія помнікі Ла-Вента перавезены ў музей пад голым небам у горадзе Вілья-Эрмоса (Мексіка).
Агульная плошча старажытнага горада ацэньваецца ў 200 га. Насельніцтва, уключаючы залежныя пасёлкі, складала 18 тысяч чалавек. Горад праіснаваў у балотах Табаска прыкладна з 1100 па 400 г. да н. э. Ён меў выразную архітэктурную планоўку. Вось сіметрыі адхілялася дакладна на 8 градусаў ад кірунку на поўнач. Усе галоўныя будынкі, пабудаваныя на плоскіх пірамідальных платформах, былі правільна зарыентаваны адносна гэтай восі па старанах свету. Гарадская плошча была выбрукавана старанна абчасанымі і адпаліраванымі брускамі зялёнага серпенціна, які трывала ўтрымоўваецца змацавальным растворам. У цэнтры ўзвышалася 33-мятровая вялікая піраміда, збудаваная ў выглядзе гафраванага конусу з дзесяццю выступамі і западзінамі. Дыяметр піраміды складаў 60 м, агульны аб'ём — каля 8000 куб. м.
Спасылкі [правіць]
- Ла-Вента (Мексіка)
- Древние ольмеки: история и проблематика исследований: Учеб.пособие / А.В. Табарев. – Новосибирск: Изд-во ИАЭт СО РАН, 2005. – 144 с.;
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул La Venta(ісп.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|

