Ла-Егуада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ла-Егуада (ісп.: La Yeguada), іншая назва «Чытра-Калобрэ» — дзеючы стратавулкан у Панаме, у правінцыі Верагуас, на поўнач ад паўвострава Асуэра. Вышыня — 1297 м. Апошнія вывяржэнні адбыліся ў паўночнай частцы кратара прыблізна 220.000 гадоў таму. Але актыўнасць працягваецца, на ўсходнім схіле размяшчаецца фумарольнае поле Йя, на паўночным — гейзеры, а ля падножжа — гідратэрмальная крыніца Еджуад.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
