Леанід Іванавіч Кісялеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Дата нараджэння 12 красавіка 1927(1927-04-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1991(1991-10-08) (64 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Аляксандравіч Ельяшэвіч
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12 красавіка 1927, Мінск — 8 кастрычніка 1991) — беларускі фізік. Акадэмік АН БССР (1980; член-карэспандэнт з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1978). Брат мовазнаўцы Анатоля Кісялеўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 красавіка 1927 года ў Мінску ў сям’і рабочага.

У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, тры гады працаваў настаўнікам у школе, а затым паступіў у аспірантуру Мінскага педінстытута, там жа выкладаў. У 1959 годзе пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1968 годзе ўзначаліў Лабараторыю спектраскапіі нізкатэмпературнай плазмы, быў намеснікам дырэктара (1970—1978), затым — галоўным вучоным сакратаром Прэзідыума АН БССР (1978—1983), рэктарам БДУ (1983—1990), акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі АН БССР (1990—1991).

З 1963 года з’яўляўся членам КПСС, абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам ЦК КПБ. Сярод яго вучняў 20 кандыдатаў і 3 дактары навук.

Памёр 8 кастрычніка 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы па лазерна-плазменных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічных вымярэнняў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Пад ягоным кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы, якія ўжываліся для вывучэння высокатэмпературных працэсаў ва ўстаноўках новай тэхнікі, уключаючы працэсы ўваходу касмічных апаратаў у шчыльныя пласты атмасферы.

Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходніцтваў. Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г., Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі.

Некаторыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Приповерхностный пробой газов излучением СО2-лазера / В. С. Голубев, Л. И. Киселевский, В. Н. Снопко — Мн.: Институт физики, 1978.
  • О гидродинамических уравнениях для переходного слоя плазма-твердое тело / Л. И. Киселевский — Минск, 1986. — 31 с.
  • Физические основы дистанционного зондирования / Л. И. Киселевский — Минск : Университетское, 1991. — 292 с.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Лідзія Андрэеўна Кісялеўская (1930—2003).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісяле́ўскі Леанід Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]