Леанід Ісаакавіч Мандэльштам
| Леанід Ісакавіч Мандэльштам | |||
| Дата нараджэння: | |||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | |||
| Дата смерці: |
27 лістапада 1944 (65 гадоў) |
||
| Месца смерці: | |||
| Краіна: | |||
| Навуковая сфера: | |||
| Месца працы: | |||
| Навуковае званне: | |||
| Альма-матэр: | |||
| Узнагароды і прэміі |
|
||
Леані́д Іса́акавіч Мандэльшта́м (4 мая (22 красавіка) 1879, Магілёў — 27 лістапада 1944, Масква) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР (з 1929).
Біяграфія [правіць]
У 1902 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт, дзе працаваў (з 1913 года прафесар).
У 1918—1922 гадах у Адэскім політэхнічным інстытуце, з 1934 года ў Маскоўскім універсітэце, адначасова з 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковыя працы па оптыцы, радыёфізіцы, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Разам з Р. С. Ландсбергам(руск.) бел. адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на крышталях (1928). Сумесна з М. Дз. Папалексі(руск.) бел. стварыў тэорыю нелінейных ваганняў, распрацаваў метад параметрычнага ўзбуджэння электрычных ваганняў і прапанаваў радыёінтэрферэнцыйны метад даследавання распаўсюджвання радыёхваль і дакладнага вымярэння адлегласцей, што знайшло выкарыстанне ў геадэзіі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па фізіцы.
У 1931 годзе Л. І. Мандэльштаму прысуджана Ленінская прэмія. У 1942 годзе — Дзяржаўная прэмія СССР.
Літаратура [правіць]
- Мандэльштам Леанід Ісаакавіч // Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 10. Малайзія-Мугаджары. – Мн., 2000. – С.77.
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-фізіка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1944 годзе
- Правадзейныя члены АН СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Памерлі ў Маскве
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Постаці расійскай фізікі
- Постаці фізікі
- Сапраўдныя члены АН СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Выкладчыкі МДУ
- Людзі, у гонар якіх названы кратар на Месяцы