Леанід Георгіевіч Бакштаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Бакштаеў
укр.: Леонід Георгійович Бакштаєв
Імя пры нараджэнні Леанід Георгіевіч Бакштаеў
Дата нараджэння 10 мая 1934(1934-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1995(1995-07-29) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог
Узнагароды
народны артыст Украінскай ССР
IMDb ID 0049256

Леанід Георгіевіч Бакштаеў (1934, в. Дабрынь, Ельскі раён, СССР1995, Кіеў) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог, народны артыст Украінскай ССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леанід Бакштаеў нарадзіўся ў вёсцы Дабрынь Гомельскай вобласці.

У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральны інстытут. Акцёр Акадэмічнага рускага драматычнага тэатра імя Лесі Украінкі. З 1973 года — педагог КДІТМ імя І. К. Карпенкі-Карага.

Леанід Бакштаеў працаваў акцёрам у Рускім драматычным тэатры імя В. П. Чкалава  (руск.) ў г. Мікалаеве (1958—1962), Рускім драмтэатры імя М. Горкага  (руск.) ў г. Днепрапятроўску з 1962 года па 1966. Л. Бакштаеў быў незвычайна папулярны і любімы ўдзячнымі гледачамі, збіраў поўныя залы, на сцэне быў арганічны і гледачы забывалі, што гэта спектакль. Л. Бакштаеў быў па-сапраўднаму таленавіты, іграў рознапланавыя ролі, яму ўдаваўся любы рэпертуар.

Сканаў 29 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Лясных могілках украінскай сталіцы

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У кіно Леанід Бакштаеў пачаў здымацца з 1967 года. Рэжысёры даволі хутка вызначылі яго амплуа, — на працягу двух дзесяцігоддзяў ён ствараў на экране гераічныя вобразы. Асабліва часта акцёра выкарыстоўвалі ў ваенных стужках: «На Кіеўскім кірунку» (Кудрашоў), «Камісары» (Дзегцяроў), «Мір хацінам, вайна — палацам» (Расціслаў Драгамірэцкі), «Бумбараш» (чырвонаармейскі камандзір Чубасаў), «Тайна партызанскай зямлянкі» (Леанід Рыгоравіч), «Аты-баты, ішлі салдаты» (Канстанцін Святкін), «Чырвоныя дыпкур'еры» (камэск), «Пунсовыя пагоны» (капітан Баканаў), «Вайна на заходнім кірунку» (генерал-лейтэнант) і інш. Перыядычна рэжысёры «адпраўлялі» Бакштаева ў процілеглы стан. Так, у фільме «Ніна» ён паўстаў у вобразе афіцэра СС Шульца, а ў сумеснай савецка-югаслаўскай стужцы «Вяселле» — сыграў ролю нямецкага маёра.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1967 — Незабыўнае — Дзехцяроў
  2. 1970 — Мір хацінам — вайна палацам — Расціслаў Драгамірэцкі
  3. 1971 — Бумбараш — Чубатаў
  4. 1971 — Белая птушка з чорнай меткай — Астап
  5. 1971 — Ніна
  6. 1976 — Эквілібрыст
  7. 1976 — Аты-баты, ішлі салдаты — Канстанцін, сын Святкіна
  8. 1978 — Дзень першы, дзень апошні — Андрэй
  9. 1980 — Пунсовыя пагоны
  10. 1981 — Загад - агню не адкрываць — Дубаў
  11. 1981 — Прададзены смех — бацька Ціма
  12. 1981 — Гісторыя аднаго кахання — Алехін
  13. 1981 — Завеса Арыёна — Павел Бялоў
  14. 1985 — Навучыся танчыць — бацька Жэні Чумакова
  15. 1986 — Шчаслівы, хто кахаў…
  16. 1988 — Блакітная ружа
  17. 1990 — Вайна на заходнім кірунку — генерал
  18. 1991 — Ніягара
  19. 1991 — Забіць «Шакала» — эксперт

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]