Леанід Георгіевіч Бутэлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леанід Георгіевіч Буцелін)
Леанід Георгіевіч Буцелін
Дата нараджэння 1919
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1941(1941-06-22)
Род войскаў авіяцыя
Камандаваў звяном 12-га знішчальнага авіяпалка
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні Ордэн Чырвонага СцягаОрдэн Айчыннай вайны I ступені

Леанід Георгіевіч Бутэлін[1] (1919, в. Родня, цяпер у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці — 22 чэрвеня 1941) — лётчык-знішчальнік, у час Вялікай Айчыннай вайны адным з першых здзейсніў таран самалёта праціўніка[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1919 (паводле іншых звестак 1917[3]) годзе ў вёсцы Родня цяпер Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Рускі. З дзяцінства марыў стаць лётчыкам, займаўся авіямадэлізмам. Быў адным з лепшых спартсменаў Родні, неаднаразова станавіўся пераможцам лыжных гонак. У РСЧА са студзеня 1939 года. Скончыў 8-ю Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў імя П. Д. Асіпенкі[4].

Таран[правіць | правіць зыходнік]

Самалёт И-153  (руск.)
Самалёт Ju-88  (руск.)

22 чэрвеня 1941 года нямецкая авіяцыя зрабіла налёт на аэрадром Боўшаў Станіслаўскага аэравузла. Камандзір звяна 12-га знішчальнага авіяпалка (64-я змешаная авіяцыйная дывізія, ВПС 12-й арміі  (руск.), Кіеўская асобая ваенная акруга) камсамолец малодшы лейтэнант Л. Г. Бутэлін першым падняўся ў паветра на самалёце И-153  (руск.) для адлюстравання налёту. У паветры ён выявіў групу бамбардзіроўшчыкоў Ju-88  (руск.) і ўступіў з імі ў бой[4].

У адной з атак яму ўдалося ўразіць агнём адзін з «юнкерсаў»[4]. Той загарэўся і паваліўся на зямлю. Бутэлін зрабіў віраж і ўбачыў, як іншы бамбардзіроўшчык заходзіць бамбіць аэрадром. Разгарнуўшыся, ён пайшоў яму насустрач і адкрыў агонь[4]. Але неўзабаве патроны скончыліся. Тады Бутэлін прыняў рашэнне тараніць[2]. Падышоўшы ўшчыльную да хваста «юнкерса», ён шрубай сваёй «чайкі» адсек яго. Фашысцкі самалёт упаў на зямлю, дзе выбухнуў, не прычыніўшы шкоды аэрадрому і складам гаручага. Таран быў выраблены на вышыні 200 м, таму Бутэлін не змог скарыстацца парашутам і загінуў[4]. Дакладны час і месца тарану — 5 гадзін 15 хвілін (паводле іншых звестак 5 гадзін 42 хвіліны) каля вёскі Немшын Галічынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці[4].

Самалёт з парэшткамі лётчыка выявіў мясцовы жыхар М. Ф. Белавус. Ён вынес цела і пахаваў яго каля вёскі. У 1950-я гады прах перапахаваны ў брацкай магіле ў Галічы[4].

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пасмяротна узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 мая 1965 года Леанід Георгіевіч Бутэлін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені.

У аграгарадку Родня ў гонар Леаніда Бутэліна названа вуліца[5]. Каля горада Галіч яму ўсталяваны помнік працы львоўскага скульптара Валянціна Усава — бронзавы крылаты чалавек, які падае з нябёсаў[4]. У 2010 годзе вандалы здалі помнік на металалом[6].

Зноскі

  1. Напісанне паводле: «Гарады і вёскі Беларусі». — Т. 6, кн. 2. — С. 130.
  2. а б Бутелин Леонид Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
  3. Данясенне аб беззваротных стратах
  4. а б в г д е ё ж Бутелин Леонид Георгиевич (руск.)
  5. Аграгарадкі Клімавіцкага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 29 ліпеня 2020.
  6. Памятник советскому летчику сдали на металл (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЦАМО, ф. 33 иап, оп. 200512, д. 1, л. 7, личное дело.
  • Абрамов А. С. Мужество в наследство. — Свердловск: Средне-Уральское кн. изд., 1988. — С. 32.
  • Бессмертные подвиги. — М.: Воениздат, 1980. — С. 215—217, 243.
  • Бурче Е. Ф. Пётр Николаевич Нестеров. — М.: «Молодая гвардия», 1955. — С. 226.
  • Важин Ф. А. Воздушный таран. — 2-е изд., пер. и доп. — М.: Воениздат, 1962. — С. 9-10.
  • Герои и подвиги. — Кн. 3. — М.: Воениздат, 1965. — С. 9-12.
  • Жукова Л. Н. Выбираю таран. — М.: «Молодая гвардия», 1985. — С. 8.
  • Крылья Родины. — М.: ДОСААФ, 1983. — С. 99.
  • На грани возможного. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: «Лимб», 1993. — С. 91-79, 393.
  • Скрипко М. С. По целям ближним и дальним. — М.: Воениздат, 1981. — С. 129.
  • Смирнов С. С. Были Великой войны. — М.: «Советская Россия», 1966. — С. 22-23.
  • Авиация и космонавтика. — 1971. — № 6. — С. 44.
  • Авиация и космонавтика. — 1991. — № 6. — С. 14.
  • Аэрохобби. — 1994. — № 1. — С. 29, 33.
  • Крылья Родины. — 1966. — № 6. — С. 2.
  • Крылья Родины. — 1976. — № 6. — С. 18.
  • Наука и жизнь. — 1986. — № 6. — С. 35.
  • Знамя Родины. — 1941. — 15 июля.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]