Леанід Міхайлавіч Гоманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Міхайлавіч Гоманаў
Дата нараджэння 1953
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Леанід Міхайлавіч Гоманаў (нар. 22 лістапада 1953, Слаўгарад) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1974), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Пасля заканчэння мастацкага вучылішча працаваў мастаком-афарміцелем у Пухавіцкім раённым Доме культуры, МВА імя У. І. Леніна, універмагу «Беларусь» у Мінску. З 1991 года працаваў мастацкім рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка» (зараз «Беларуская навука»), а з 1997 года ў выдавецтве «Белпрынт».

Удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выставак і конкурсаў з 1981 года.

Член Беларускага саюза мастакоў (1991).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне жывапісу, кніжнай графікі, плаката.

Аўтар жывапісных палотнаў «Максім Багдановіч» (1981), «Мой родны кут» (1982), «Восень у Люцынцы» (1983) і інш. Плённа працуе ў жанры плаката. Тэмы яго работ самыя актуальныя: яго хвалююць праблемы экалогіі («Чарнобыль 26.4.86», 1988; «Дапамажы дзецям чарнобыльскай зоны», 1990; «За экалогію», 1990 і інш.), сацыяльныя пытанні («Хто адкажа?», 1990; «Бракаробу», 1985).

Вялікі ўклад зроблены мастаком у адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры. У 1990 годзе ён стварыў серыю каляровых плакатаў «Беларускія асветнікі», прысвечаную знакамітым асобам беларускай зямлі. Гэта Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына і Сімяон Полацкі.

Л. Гоманаў — аўтар плакатаў да мастацкіх кінастужак «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989) і «Сівая легенда».

Творы Л. М. Гоманава знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Беларусі, музеі Якуба Коласа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Гоманаў Л. М. // Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мн., 1999. — С. 518.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 130. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.