Леанід Паўлавіч Дубар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Паўлавіч Дубар
Дата нараджэння 18 жніўня 1925(1925-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1978(1978-02-18) (52 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Вучоба

Леанід Паўлавіч Дубар (18 жніўня 1925; Магілёў — 18 лютага 1978) — беларускі жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы з 1961 года.

Сярод работ сюжэтна-тэматычныя карціны «Чацвёра адважных» (1961), «У дарозе» (1962), «Тарпедная атака» (1963), «Пагрузка мін» (1964), «Матросы» (1970), пейзажы «Каля прычала» (1963), «Блакітнае змярканне» (1965), «Шэры дзень» (1967).

Працаваў у кніжнай графіцы, аформіў кнігі «Шчаслівая дарога» А. Александровіча (1958), «Мсціслаўцаў посах» Э. Ялугіна (1971), «Па закліку сэрца» М. Аляксеева (1974), «Дзяўчына ішла пасля вайны» М. Гамолкі (1976).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубар Леанід Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 240. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).