Леанід Пракопавіч Падгайскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Пракопавіч Падгайскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1934(1934-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1980(1980-08-04) (45 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Леанід Пракопавіч Падгайскі (25 лістапада 1934, Ленінград — 4 жніўня 1980) — беларускі мовазнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочых-беларусаў, якія праз год вярнуліся на радзіму ў Мсціслаў. У 1953 г. скончыў Мсціслаўскае педвучылішча. Настаўнічаў. У 1962 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Кандыдат філалагічных навук (1980). Працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай мовы, намеснікам дэкана, дэканам, прарэктарам па вучэбнай рабоце.

Даследаваў сінтаксіс беларускай мовы і методыку яе выкладання ў пачатковых класах. У манаграфіі «Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-імянныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі» Л. П. Падгайскі разглядаў сістэму дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў з прасторавымі, часовымі, прычыннымі і мэтавамі адносінамі, высвятляе ролю галоўнага і залежнага кампанентаў гэтых словазлучэнняў, а таксама прыназоўнікаў і суадноснасць іх з прыстаўкамі дзеясловаў прэфіксальнага ўтварэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падгайскі Л. П. // Беларуская мова: Энцыкл. — Мн., 1994. — С. 397.
  • Падгайскі Л. П. // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мн., 1987. — С. 134.