Леанід I
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Леанід I (грэч.: Λεωνίδας) — Цар Спарты з роду Агідаў, які кіраваў у 491 — 480 да н. э.Сын Анаксандрыда, і нашчадак Геракла ў 20-м пакаленні. Леанід быў 3-м з 4-х сыноў, але пасля смерці Клеамена I і Дарыэя прыняў царскую ўладу. (Леанід быў малодшым братам Клеамена I і ўступіў на пасад пасля таго, як Клеамен здурэў і памёр, не пакінуўшы мужчынскага нашчадства).
[правіць] Біяграфія
За першыя дзесяць гадоў свайго валадарання Леанід не зрабіў нічога выдатнага, але затое навекі абессмяроціў сябе апошняй у сваім жыцці бітвай пры Фермапілах.
Абараняў з 6 тысячамі ваяроў (у тым ліку 300 спартанцаў) Фермапільскі праход пры наступе персаў і апалы тут пасля геройскай абароны. Цар спартанскі з 488 або 487 г. да н. э. Калі Ксеркс надыходзіў на Грэцыю, Леанід улетку 480 да н. э. павёў 300 спартанцаў і 5920 іншых грэкаў у Фермапілы з намерам абараняць як мага даўжэй гэты праход. Персы на працягу двух дзён беспаспяхова спрабавалі авалодаць ім, але здраднік Эфіальт правёў уначы атрад горнай сцяжынкай, у абыход пазіцыі Леаніда. Тады Леанід адправіў вялікую частку свайго войска ўнутр краіны. Засталіся толькі 300 спартанцаў цара Леаніда, 700 феспійцаў пад камандаваннем Дэмафіла, сына Дыадрома і 400 фіванцаў пад начальствам Леантыада, сына Еўрымаха. Сам Леанід, каб прыкрыць адступ, накіраваўся насустрач персам і затрымоўваў наступ іх датуль, пакуль ён сам і ўсе яго ваяры не палеглі на поле бітвы.