Леапард
| Леапард | |||||||||||||||
Леапард у сафары-парку на востр. Балі (Інданезія)
|
|||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||
| Тып: | |||||||||||||||
| Атрад: | |||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||
| Род: | |||||||||||||||
| Від: |
Леапард |
||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||
|
Panthera pardus |
|||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Леапа́рд, або барс (Panthera pardus), вялікая драпежная жывёліна сямейства кашачых.
Памеры леапардаў залежаць ад геаграфічнай вобласці. Даўжыня цела дасягае 200-250 см (з якіх 75-110 см прыпадае на хвост), маса самок — 35-50 кг, самцоў — 45-70 кг.
Поўсць у леапардаў кароткая, густая. Афарбоўка можа быць ад бледна-саламянай да іржава-бурай; на целе, хвасце і нагах дробныя і сярэдніх памераў чорныя плямы, суцэльныя і ў выглядзе кольцаў. Ніжняя частка і ўнутраныя бакі ног белыя. У маладых асобнікаў афарбоўка святлейшая. У трапічных краінах часам сустракаюцца асобнікі чорнай афарбоўкі — пантэры.
Арэал леапарда шырэйшы, чым у іншых прадстаўнікоў дзікіх кашачых. Леапард насяляе большую частку Афрыкі (акрамя Сахары), Пяреднюю Азію, Каўказ, Пакістан, Індыю, Кітай, Яву, Шры-Ланку.
Леапард жыве ў глухіх трапічных і мусооных лясах, на горных схілах і раўнінах, у саванах, зарасніках па берегах рэк. Утварае шэраг падвідаў.
Леапард адзіночны, пераважна начны звер. Плошча тэрыторыі аднаго леапарда займае ад 8 да 400 км², у залежнасці ад мясцовых умоў.
Леапард выдатна лазіць па дрэвах, нярэдка ўладкоўваецца там на дзённы адпачынак або ў засадзе, а часам нават ловіць на дрэвах малпаў. Аднак у асноўным леапард палюе на зямлі. Ён спрытна падкрадаецца да ахвяры і наганяе яе некалькімі магутнымі скачкамі або падсцерагае ў засадзе каля звярынай сцежкі ці вадапою. Астаткі буйнай здабычы ён раніцай зацягвае на дрэва. Харчуецца леапард у асноўным капытнымі.
Самка нараджае 1-3 кацянят. У прыродзе леапарды жывуць да 10-11 гадоў, у няволі да 21 года.
Колькасць леапардаў скарачаецца. 5 падвідаў уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.
| Гербавыя фігуры | ||
|---|---|---|
| Сысуны | Антылопа • Бабр • Бізон • Бык • Дзік • Вярблюд • Вол • Воўк • Гарнастай • Дэльфін • Снежны барс • Кенгуру • Конь • Карова • Кот • Лама • Лань • Леў • Леапард • Ліс • Мядзведзь • Алень • Пантэра • Сабака • Тыгр • Слон | |
| Птушкі | Крумкач • Голуб • Грак • Ластаўка • Арол • Пелікан • Певень • Страўс • Качка • Ястраб | |
| Міфалагічныя жывёлы | Альфін • Васіліск • Віверна • Гамаюн • Гарпія • Гаруда • Гаргона Мядуза • Грыфон • Двухгаловы арол • Дракон • Адзінарог • Зілант • Іэйл • Камелапард • Кентаўр • Манцікора • Пегас • Саламандра • Сімург • Сірэна • Фенікс • Змей | |
| Водныя насельнікі | Сцерлядзь • Шчупак • Грабеньчык • Чарапаха • Лягушка | |
| Насякомыя | Мурашка • Матылёк • Пчала | |
| Расліны | Дуб • Лілія • Пальма Мерцалава • Сланечнік • Ружа Лютэра • Ружа Цюдораў | |
| Іншыя | Арханёл Міхаіл • Атам • Георгій Перамоганосец • Змяя • Крыж • Лук • Меч • Машна • Ордэн Залатога Руна • Падкова • Сонца і месяц • Страла • Вулітка • Фасцыі • Харугва • Якар | |