Леапольд II, кароль Бельгіі
| Леапольд II Léopold II de Belgique |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 10 снежня 1865 — 17 снежня 1909 | |||
| Папярэднік: | Леапольд I | ||
| Пераемнік: | Альберт I | ||
| Нараджэнне: | 9 красавіка 1835 Брусель, Бельгія |
||
| Смерць: | 17 снежня 1909 (74 года) Брусель, Бельгія |
||
| Дынастыя: | Саксен-Кобург-Гоцкая | ||
| Бацька: | Леапольд I | ||
| Маці: | Луіза Марыя Арлеанская | ||
| Жонка: | Марыя Генрыэта Габсбург-Латарынгская Бланш Дэлакруа |
||
Леапольд II (фр. Léopold II; 9 красавіка 1835 - 17 снежня 1909) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1865 г., з Саксен-Кобургскай дынастыі, сын Леапольда I і Луізы Марыі Арлеанскай.
Біяграфія [правіць]
Уступіў на прастол у 1865 годзе пасля смерці бацькі, Леапольда I.
Вядомы дзейнасцю па захопе басейна ракі Конга. Па яго ўказанні там былі ўладкованы рознага роду камерцыйныя кампаніі, якія праводзілі жорсткую эксплуатацыю насельніцтва (аж да генацыду) і багаццяў рэгіёна, а з 1885 па 1908 гады існавала Свабодная дзяржава Конга, якая з'яўлялася асабістым уладаннем і «бізнесам» караля (а не дзяржавы). Дзейнасць Леапольда выклікала асуджэнне ў Еўропе; аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I (за сына якога Рудольфа Леапольд выдаў замуж сваю дачку Стэфанію) называў бельгійскага караля «каранаваным маклерам», прыкладна ў тых жа выразах яго характарызаваў і Ленін («дзяляга, фінансіст, аферыст»). З сатырай на караля выступалі Марк Твен і Артур Конан Дойл.
У 1902 годзе на жыццё караля замахваўся італьянскі анархіст, які зрабіў некалькі выстралаў па яго экіпажы, але прамахнуўся. Леапольд II памёр 17 снежня 1909 года і быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў Бруселі. Карону Леапольда II, адзіны законны сын якога памёр у дзяцінстве, атрымаў у спадчыну пляменнік Альберт I.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
