Леа Вайсбергер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Леа Вайсбергер (25 лютага 1899, Мец-8 жніўня 1985, Бон) — нямецкі мовазнавец і спецыяліст па нямецкай мове, кельталогіі і агульным мовазнаўстве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прафесар Ростакскага (з 1927), Марбургскага (з 1938), і Бонскага (з 1942) універсітэтаў. Член-карэспандэнт АН ў Гётынгене. Яскравы прадстаўнік так званага неагумбальтыянскага напрамку ў мовазнаўстве. Паводле Вайсбергера, мова - "сярэдняе звяно", якое пераносіць уплыў знешняга свету на "ўнутраны духоўны свет чалавека". Таму Вайсбергер, як і В. Гумбальт, лічыў, што мова - гэта праява "нацыянальнага духу".

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Die Stellung der Sprache im Aufbau der Gesamtkultur, [Bd] 1-2, Hdib., 1933-34;
  • Von den Kräften der deutschen Sprache, [Bd] 1-2, 3 Aufl., Düsseldorf, 1962;
  • Das Gesetz der Sprache als Grundlage des Sprachstudiums, Hdib., 1951.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.