Леа Джэймс Рэйнуотэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леа Джэймс Рейнуотер
Leo James Rainwater
250x350pxpx
Дата нараджэння:

9 снежня 1917({{padleft:1917|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:9|2|0}})

Месца нараджэння:

Каўнсіл, Айдаха, ЗША

Дата смерці:

31 мая 1986({{padleft:1986|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:31|2|0}}) (68 гады)

Месца смерці:

Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

атамная фізіка

Альма-матэр:

Калтэх
Калумбійскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1975)

Леа Джэймс Рейнуотэр (анг. Leo James Rainwater; 9 снежня 1917, Каунсіл, штат Айдаха, ЗША - 31 мая 1986, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975) «За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з А. Борам і Р. Мотэльсанам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэйнуотэр атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Калтэху ў 1939 годзе. Пасля гэтага ён паступае ў аспірантуру ў Калумбійскі ўніверсітэт (ЗША) і атрымлівае ступень доктара ў 1946 годзе. Падчас другой сусветнай вайны ён працаваў у атамным праекце. У 1949 годзе ён прыступіў да распрацоўкі сваёй тэорыі, згодна з якой не ўсе атамныя ядры валодаюць сферычнай сіметрыяй. Тэзісы гэтай тэорыі былі пазней правераныя і пацверджаныя ў эксперыментах Бора і Мотэльсана. Таксама Рэйнуотэр унёс уклад у разуменне прыроды рэнтгенаўскіх прамянёў. Удзельнічаў у працы камісіі па атамнай энергіі і даследчых праектах ВМС ЗША. З 1952 працаваў на фізічным факультэце Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ў 1982 годзе быў удастоены звання прафесара фізікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]