З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лебедзь-шыпун (Cygnus olor) — птушка з сямейства качыных.
Агульная характарыстыка [правіць]
У дарослых птушак белае апярэння, вельмі доўгая шыя, выцягнутае цела і галава сярэдняй велічыні з аранжавай-чырвонай дзюбай, каля асновы якога ёсць характэрны чорны нараст. Шыпун названы з-за гукаў, якія выдаюцца пры раздражненні. У даўжыню можа дасягаць 180 см, маса самак 5,5—6 кг, самцоў 8—13 кг. Размах крылаў лебедзя-шыпуна каля 240 см. Шыя таўсцейшая, чым у клікуна (Cygnus cygnus), таму здаецца больш кароткай. Чароды лебедзі не ўтвараюць, трымаюцца парамі. Пары захоўваюцца на ўвесь перыяд жыцця.
Распаўсюджванне [правіць]
Лебедзь-шыпун насяляе ў паўночнай частцы Еўропы і Азіі. Паўсюль даволі рэдкі. Аднак пры дапамозе чалавека гэты від лебедзяў паспяхова прыжыўся ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Рэдкі від птушак. Знік на тэрыторыі Беларусі напрыканцы XIX — пачатку XX стст. у выніку знішчэнне. З'яўленне і аднаўленне птушак звязана з іх рассяленнем з Літвы і Польшчы.
Па ладу жыцця шыпун шмат у чым падобны з клікуном. Насяляе парослыя воднай расліннасцю вадаёмы — ліманы, азёры часам балоты. Калі плавае, шыпун часта выгінае шыю ў форме літары «S».
Характэрны нараст каля асновы дзюбы
Асноўны корм — водныя расліны.
Лебедзь-шыпун гняздуецца каля вады ў трыснягу на дробных азёрах або на затоках вялікіх рэк воддаль ад чалавечага жылля. Птушаняты ўсюды ідуць са сваёй маці, знаходзячыся ў яе на спіне.
Лебедзь-шыпун і чалавек [правіць]
Паляванне на лебедзяў было цалкам забаронена ў 1960-х гадах. З тых часоў назіраецца пастаянны рост колькасці лебедзяў у выніку аховы і падкормкі людзьмі. Шыпун лёгка прыжываецца ў няволі і паўняволі, часта ўтрымліваецца на вадаёмах гарадскіх паркаў, садоў, розныя санаторыяў як дэкаратыўная птушка.
Занесеныя ў Чырвоныя кнігі Рэспублікі Беларусь (1993), Рэспублікі Башкартастан, Свярдлоўскай[1] і Чэлябінскай абласцей.
-
-
Самка лебедзя-шыпуна і дзевяць птушанят
-
-
Зноскі
- Бейчек В., Штясны К. Птицы. Иллюстрированная энциклопедия. — М.: Лабиринт-пресс, 2001.
- Акимушкин И. Мир животных. Птицы, рыбы, земноводные и пресмыкающиеся. — М.: Мысль, 1995.
- Мир животных в 7 тт. Т.6 Птицы. — М.: Просвещение, 1986.