Лебяда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лебяда
Лебяда белая
Лебяда белая (Chenopodium album)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   20589
NCBI   3558
GRIN   g:2448
IPNI   6812-1

Лебяда (Chenopodium) — род кветкавых раслін сямейства лебядовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераважна надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухполыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клубочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Уключае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар'яў. Найбольшая колькасць гаспадарча значных відаў паходзіць з заходніх і цэнтральных штатаў ЗША і ўнутраных раёнаў Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомыя лебяда белая, лебяда шызая, лебяда чырвоная, лебяда гарадская.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, кармавыя, лекавыя, тэхнічныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны; некаторыя ядавітыя.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебяда // БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.176.