Левыя, палітыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

У палітыцы левымі традыцыйна завуцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, мэтай якіх з'яўляюцца (у прыватнасці) сацыяльнае раўнапраўе і паляпшэнне жыццёвых умоў для найменш прывілеяваных слаёў грамадства. Да іх адносяць сацыялізм, сацыял-дэмакратыю, сацыяльны лібералізм, камунізм, анархізм. Супрацьлегласцю з'яўляюцца правыя.

Увогуле левыя імкнуцца да ўсталявання роўных умоў для ўсіх людзей, незалежна ад нацыянальнай, этнічнай, палавой і іншай прыналежнасці — паводле ідэалаў Вялікай Французскай рэвалюцыі «Свабода, роўнасць, братэрства» (фр.: liberté, égalité, fraternité).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паседжанне якабінскага клуба (1791)

Тэрміны «правыя» і «левыя» ўпершыню з'явіліся ў французскім Нацыянальным сходзе часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі. У ім узніклі тры кірункі: справа сядзелі фельяны — прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі; у цэнтры сядзелі жырандысты — умераныя прыхільнікі рэспублікі; злева сядзелі якабінцы, якія выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Такім чынам, першапачаткова правымі звалі тых, хто хацеў захаваць існае становішча (кансерватараў), а левымі — тых, хто выступаў за змены (радыкалаў).

Да сярэдзіны XIX стагоддзя лібералы, якія выступалі як за палітычныя свабоды, так і за свабоду прадпрымальніцтва, разглядаліся як левыя. Але затым, з развіццём сацыялістычных ідэй, левымі сталі зваць перш за ўсё іх прыхільнікаў, якія імкнуліся да сацыяльнай роўнасці. Да левых адносілі сацыял-дэмакратаў, анархістаў, анарха-сіндыкалістаў.

Калі ў першай палове XX стагоддзя з найбольш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі вылучыліся камуністычныя партыі, то іх таксама адносілі да левых («крайне левых»). Аднак левыя традыцыйна выступалі за пашырэнне дэмакратыі і палітычных свабод, а камуністы, якія прыйшлі да ўлады спачатку ў Расіі ў 1917 г., а затым і ў шэрагу іншых краін, былі праціўнікамі буржуазнай дэмакратыі і палітычных свабод капіталістычнага грамадства (пры гэтым усталяванне дыктатуры рабочага класа, паводле іх меркавання, дазваляе значна пашырыць дэмакратыю, паколькі яна становіцца дэмакратыяй большасці народа[1][2]).

Погляды шэрагу тэарэтыкаў камунізму, якія прызнавалі прагрэсіўнае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, але падвяргалі крытыцы яе развіццё, а некаторыя нават адпрэчвалі сацыялістычны характар бальшавізму, бачачы ў ім дзяржаўны капіталізм, сталі зваць левым камунізмам. Левая апазіцыя ў РКП(б) і УКП(б) у 1920-я гады выступала за ўнутрапартыйную дэмакратыю, супраць «нэпмана, кулака і бюракрата»

Рабочы, які разбівае ланцугі (сімвал Камінтэрна)

Крытыка сталінізму на XX з'ездзе КПСС, новы савецкі курс на эканамічнае развіццё пры палітыцы «мірнага суіснавання» з капіталістычнымі краінамі выклікалі незадаволенасць лідара Камуністычнай партыі Кітая Маа Цзэдуна і лідара Албанскай партыі працы Энвера Ходжа. Палітыка кіраўніка КПСС М. С. Хрушчова была названа імі рэвізіянісцкай. Шматлікія камуністычныя партыі Еўропы і Лацінскай Амерыкі ўслед за савецка-кітайскім канфліктам раскалоліся на групы, арыентаваныя на СССР, і «антырэвізіянісцкія» групы, арыентаваныя на Кітай і Албанію. У 19601970-я гады мааізм карыстаўся значнай папулярнасцю сярод левай інтэлігенцыі на Захадзе, але страціў папулярнасць пасля смерці Маа і з'яўлення крытычных матэрыялаў пра яго палітыку.

У 1960-х гадах у Заходняй Еўропе і ЗША з'явіліся так званыя «новыя левыя», якія супрацьпаставілі сябе «старым левым». Яны выражалі пратэст супраць бездухоўнасці «грамадства спажывання», абезасобленасці масавай культуры, уніфікацыі чалавечай асобы і выступалі за «прамую дэмакратыю», свабоду самавыяўлення, нонканфармізм. Сацыяльнай базай «старых левых» быў прамысловы пралетарыят, а таксама сялянства. Новыя левыя лічылі, у тым ліку ў сувязі з гэтым, «старых левых» састарэлымі і безперспектыўнымі, прынамсі адносна краін Першага і Другога свету, у якіх пралетарыят і сялянства ўсё больш страчвалі свае пазіцыі, саступаючы новым тыпам рабочых постіндустрыяльнага грамадства.

У сувязі з тым, што двухполюсная палітычная шкала («правыя» і «левыя») не дазваляе карэктна адлюстраваць погляды як на ролю дзяржавы ў кантролі жыцця грамадства, так і на ролю дзяржавы ў забеспячэнні сацыяльнай роўнасці, то ўсё часцей выкарыстоўваецца чатырохполюсная шкала (дыяграма Нолана), прапанаваная амерыканскім лібертарыянцам Дэвідам Ноланам у 1970 г.[3][4]:

  • кансерватары (прыхільнікі прагматызму, іерархічнасці, арганізаванасці і перавагі дзяржавы над асобай);
  • лібералы (прыхільнікі індывідуалізму, роўнасці і талерантнасці);
  • лібертарыянцы (прыхільнікі мінімальнага ўмяшання дзяржавы ў жыццё грамадства);
  • аўтарытарысты (прыхільнікі цвёрдага кантролю дзяржавы за жыццём грамадства і прыхільнікі ўдзелу дзяржавы ў пераразмеркаванні даходаў ад багатых да бедных).

У эпоху перабудовы ў апошнія гады існавання СССР паняцці «правізны» і «левізны» нярэдка ўжывалася ў сэнсе, процілеглым прынятаму на Захадзе. Так, лібералаў і антыкамуністаў часта называлі «левымі», а традыцыйных артадаксальных камуністаў — «правымі».[5]

Традыцыйныя крытэрыі вызначэння «левых» і «правых»[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйны[6] кірунак ад левых да правых вызначаецца ў адносінах да падтрымкі:

У гэтым выпадку прыналежнасць да левых вызначаецца[7] па стаўленню да:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • The Political Compass Тэст, які дапамагае суаднесці ўласныя погляды з палітычнай пазіцыяй вядомых дзеячаў.(англ.) (ісп.) 


Шаблон:Палітычныя перакананні