Левій, сын Якава
Левій (іўр.: לֵוִי) — паводле біблейскага падання, сын патрыярха Якава і Ліі, які стаў пачынальнікам асобага класа свяшчэннаслужыцеляў старажытнаяўрэйскага культу — левітаў. Да гэтага класа належалі ўсе нашчадкі Левія, яны атрымалі выключнае права на свяшчэннаслужэнне. Левітаў Біблія падзяляе на тры групы: першасвяшчэннікаў, свяшчэннікаў і простых левітаў. Да апошняй групы адносіліся тыя вашчадкі Левія, якія выконвалі ніжэйшыя абавязкі свяшчэннаслужыцеляў. З іх асяроддзя, як правіла, выходзілі і летапісцы. У матэрыяльных адносінах левіты як племянная каста, не надзеленая зямлёю, знаходзіліся ў залежнасці ад сваіх больш багатых суайчыннікаў. Левіты праіснавалі да часоў узнікнення хрысціянства, у асяроддзе якога яны пераходзілі ў якасці хрысціянскіх пастыраў.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 163.
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.163. ISBN 5-343-00151-3.|
| Гэта пачатак артыкула па біблеістыцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
