Легітымнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Легітымнасць, палітыка-прававое паняцце, якое азначае станоўчыя адносіны насельніцтва краіны, яго вялікіх груп, грамадскай думкі да дзеючых інстытутаў дзяржаўнай улады. У правазнаўстве супрацьпастаўляецца легальнасці (уласна законнасці) як валодаючая не юрыдычнай, але маральнай функцыяй апраўдання першым чынам улады па крытэрах аўтарытэту і мэт. Існуюць наступныя віды легітымнасці (паводле М. Вебера):

  • інстуцыянальная легітымнасць — апраўданне дзеяння на аснове яго ўзаемасувязі з істытуцыянальным парадкам.
  • ідэалагічная легітымнасць — апраўданне норм, інстытутаў і грамадскага парадку, якое выходзіць з вызначаных інтарэсаў.
  • легальная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні фармальнага і рацыянальнага права.
  • харызматычная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні выбітных асабістых якасцяў правадыра.
  • рацыянальная легітымнасць — права пануючых кіраваць падпарадкаванымі на аснове прытрымлівання пазаасабовых стандартызаваных норм і правіл.
  • традыцыйная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні традыцый, спрадвеку наяўных парадкаў і звязаных з імі прывілеяў.