Ледавік Хабард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ледавік Хабард

Ледавік Хабард (англ.: Hubbard Glacier) — далінны дрэвападобны ледавік, найбуйнейшы на ўзбярэжжы Аляскі (ЗША). Ледавік бярэ пачатак на гары Логан, што ў тэрыторыі Юкон, Канада і цягнецца на 122 кіламетраў (76 міль) пакуль не ўпіраецца ў заліў Якутат і заліў Расчаравання на тэрыторыі штата Аляска. Шырыня франтальнай часткі ледавіка (якая ўпіраецца ў залівы) на сённяшні дзень прыблізна роўная 9 кіламетрам летам і каля 15 зімой. У вышыню франтальная частка ледавіка дасягае 120 метраў над узроўнем мора.

Узрост лёду ля падножжа ледавіка Хабард парадку 400 гадоў, менавіта столькі часу патрабуецца лёду, каб спусціцца з гары Логан да акіяна. Верхнія 67 км знаходзяцца на тэрыторыі Канады, ніжнія 48 км - у ЗША. Сярэдняя вышыня фірнавай лініі 850 м. З канца XIX стагоддзя ледавік прасоўваецца наперад па 17-18 м у год.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons