Ледакол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фінляндскі ледакол «Отса»

Ледакол — судна, якое пракладвае шлях іншым суднам у льдах замярзаючых басейнаў і служыць для падтрымання навігацыі. Ламае лёд масай свайго корпуса пры напаўзанні нахіленай насавой часткай на край крыгі. Ахова корпуса ад бакавога сціскання забяспечваецца яго спецыяльнай формай і павышанай трываласцю, засцярога вінтоў і стырнавых агрэгатаў — вялікай асадкай.

Ледаколы бываюць марскія, у тым ліку лінейныя (для далёкіх пераходаў у арктычных морах, даўжыня да 150 м, водазмяшчэнне 23500 тон), азёрныя і рачныя. Найбольш магутныя сучасныя ледаколы — атамныя ледаколы.

Ледакольныя флаты маюць ЗША, Канада, Расія, Фінляндыя, Швецыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Караблі