Лейдэнскі ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Лейдэнскі ўніверсітэт Universiteit Leiden |
|
| Арыгінальная назва: |
Universiteit Leiden |
|---|---|
| Дэвіз: |
Praesidium Libertatis (Абаронца свабод) |
| Заснаваны: | |
| Рэктар: |
Carel Stolker |
| Размяшчэнне: | |
| www.leiden.edu | |
Лейдэнскі ўніверсітэт, або Лейдэнская акадэмія ў горадзе Лейдэне — найстарэйшы ўніверсітэт у Нідэрландах. Уваходзіць у Каімбрскую групу, Europaeum і Лігу даследчых універсітэтаў Еўропы.
Будынак факультэта сацыяльных і прыродазнаўчых навук імя Пітэра дэ ла Курта
Універсітэт быў заснаваны ў 1575 годзе прынцам Вільгельмам Аранскім (Маўклівым), правадыром Нідэрландскай рэвалюцыі падчас Васьмідзесяцігадовай вайны. У XVII стагоддзі гэта быў найбуйнейшы цэнтр кальвінскай адукацыі ў Еўропе; з ім непарыўна звязаны імёны Гуга Гроцыя, Якаба Армінія, Іосіфа Скалігера, Германа Бургаве і Эльзевіраў.