Лейла Абашыдзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лейла Абашыдзэ
ლეილა აბაშიძე
Імя пры нараджэнні Лейла Міхайлаўна Абашідзэ
Дата нараджэння 1 жніўня 1929(1929-08-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 2018(2018-04-08)[2] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
 Грузія
Адукацыя
Прафесія
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
IMDb ID 0007720

Лейла Абашыдзэ (груз. ლეილა აბაშიძე; 1 жніўня 1929, Тбілісі — 8 красавіка 2018, Тбілісі) — савецкая і грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузінскай ССР (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 1 жніўня 1929 года ў Тбілісі.

У 1951 годзе скончыла акцёрскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытута імя Ш. Руставелі. Здымалася ў кіно яшчэ школьніцай, у 1941 годзе згуляла ролю Кэто ў фільме «Каджана» і інш. Акрыса яркага тэмпераменту, стварыла сакавітыя, эмацыйна насычаныя вобразы. Грала камедыйныя і драматычныя ролі. Сярод яе лепшых роляў: Марынэ («Страказа», 1954), Лела («Яны спусціліся з гор», 1955), Ліа («Стрэмка», 1957), Манана («Наш двор», 1957), Мая («Мая з Цхенці», 1960), Дзідзія («Закон гор», 1965), Актрыса («Сустрэча ў гарах», 1967).

Памерла 8 красавіка 2018 года ў Тбілісі[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]