Лейф Эрыксан
Лейф Эрыксан, Лейф Шчаслівы (ісл.: Leifur Eiríksson, нарв.: Leiv Eiriksson, нар. каля 975 года – памёр каля 1020 года) – вікінг, сын Эрыка Рудога ісландскага першаадкрывальніка і заснавальніка нарманскіх калоній у Грэнландыі.
Лейф прыняў хрысціянства ў Нарвегіі, пад час масавага хрышчэння нарманаў. Калі ён вярнуўся ў Грэнландыю, пачуў чуткі аб невядомых землях на захадзе, адкрытых Б’ёрні Герольфсанам.
Грэнландская сага распавядае аб тым, што прыкладна ў 1002 годзе Лейф, з камандай у 35 чалавек, паплыў на захад шляхам Б’ёрні. Першай зямлёй, якую спаткаў Лейф, была пакрытая вялікімі камянямі (ісл.: hellur) востраў, які ён назваў Helluland, навукоўцы лічаць, што гэта быў востраў Зямля Бафіна. Потым ён даплыў да лясістай зямлі з белымі пляжамі, якую назваў Markland (лясная краіна). Гэта, хутчэй за ўсё, была паўвостраў Лабрадор.
Калі даследчык адкрыў чарговую зямлю, ён высадзіўся разам са сваімі людзьмі і пабудаваў некалькі хатаў. Месца было ўдалае, у рэках было шмат ласосяў, клімат быў умераны. Падарожнікі правялі там усю зіму.
Сагі ўзгадваюць, што чалавек з імем Тыркір, немец, знайшоў у новай зямлі вінаград, пасля чаго Лейф назваў гэтую зямлю Vinland (вінаградная зямля). Лічыцца, што новая зямля была застаўлена пасля некалькіх сутычак з мясцовымі жыхарамі.
Па дарозе дамоў Лейф выратаваў некалькі нармандскіх маракоў, якія назвалі яго Лейф Шчаслівы. Зараз ідуць спрэчкі аб тым, якая менавіта зямля была тым самым Вінландам. Большасць даследчыкаў лічаць, што Лейф быў першым еўрапейцам, які высадзіўся ў Амерыцы.
Акрамя гэтага Лейф і яго жонка лічацца хрысціцелямі Грэнландыі.
Ушанаванне памяці [правіць]
У наш час назву Leifur Eiríksson носіць ісландскі аэрапорт у Кефлавіку. У 1887 годзе ў Бостане быў усталяваны помнік Лейфу Эрыксану. У ЗША 9 кастрычніка названы “Днём Эрыксана”.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лейф Эрыксан
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб’ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
