Лельчыцкі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гомельская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Лельчыцы |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 88,35 %, руская 10,54 % Размаўляюць дома: беларуская 71,05 %, руская 27,05 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
27 722 чал.[1] (12-е месца) |
| Шчыльнасць | 8,61 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 96,78 %, рускія — 1,7 %, украінцы — 1,05 %, іншыя — 0,47 %[1] |
| Плошча | 3 221,31[2] км² (1-е месца) |
| Часавы пояс | EEST+2EEDT |
Лельчыцкі раён - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр - гарадскі пасёлак Лельчыцы.
Змест |
Гісторыя [правіць]
17 ліпеня 1924 г. у выніку тэрытарыяльнага адміністравання замест скасаваных Лельчыцкай і Буйнавіцкай воласцяў Мазырскага павета ствараецца Лельчыцкі раён у складзе Мазырскай акругі БССР з цэнтрам у мястэчку Лельчыцы. З 26 кастрычніка 1930 г. (пад час скасавання Мазырскай акругі) раён быў рэспубліканскага падпарадкавання, а з 21 чэрвеня 1935 г. зноў у складзе адноўленай Мазырскай акругі (пагранічнай); з 20 лютага 1938 г. - у складзе Палескай вобласці.
Пад час нямецкай акупацыі з 1 верасня 1941 г. да вызвалення 23 студзеня 1944 г. тэрыторыя Лельчыцкага раёна у складзе генеральнай акругі Жытомір была далучана да рэйхскамісарыяту Украіны з цэнтрам усёй акупацыйнай адміністрацыі у Роўна. У Лельчыцах знаходзіўся ваенна-адміністрацыйны цэнтр абласнога камісарыяту на чале з гебітскамісарам пад аховай буйной камендатуры жандармерыі і батальёна паліцыі. З мясцовых жыхароў ствараліся ўправы на чале са старшынямі. У вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.
У сувязі са скасаваннем Палескай вобласці з 8 студзеня 1954 г. раён уваходзіць у склад узбуйненнай Гомельскай вобласці.
17 красавіка 1962 г. да Лельчыцкага раёна далучаецца тэрыторыя Букчанскага, Дзяржынскага і Тонежскага сельсаветаў ліквідаванага Тураўскага раёна.
25 снежня 1962 г. Лельчыцкі раён ліквідуецца, а яго тэрыторыя раёна ў складзе 13 сельсаветаў была перададзена ў склад Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 6 студзеня 1965 г. Лельчыцкі раён аднаўляецца.
З 1930 г. выдаваўся раз у пяцідзёнку на беларускай мове орган Лельчыцкага РК КП(б)Б, райвыканкама і райпрафсавета — газета «Калгасьнік на варце». У студзені 1945 г. узнавілася выданне “воргана Лельчыцкага РК КП(б)Б і Райсавета дэпутатаў працоўных” раённай газеты “Па сталінскаму шляху”. Да сакавіка 1946 г. газета выходзіла фарматам А4 па-руску ("По сталинскому пути"), а потым фарматам А3 па-беларуску. З 28 чэрвеня 1956 г. газета выходзць пад назвай «Совецкае Палессе».
1 красавіка 1965 г. пачалося выданне газеты «Светлае жыццё» — органа Лельчыцкага райкама КП Беларусі і выканкама райсавета дэпутатаў працоўных. Яна пачала дастаўляцца і тым падпісчыкам, якія раней выпісалі мазырскую газету «Камуніст Палесся».
Сельскія саветы [правіць]
Пад час стварэння раёна ён складаўся з 12 сельсаветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Глушкавіцкі, Грабянёўскі, Замошскі, Картыніцкі, Лельчыцкі, Мілашэвіцкі, Сіманавіцкі, Сін-Польскі і Стадоліцкі). У 1954 г. Сін-Польскі сельсавет скасоўваецца. 17 снежня 1959 г. Лельчыцкі сельскі савет пераймяноўваецца ў Дуброўскі, утвараецца Маркоўскі (замест Картыніцкага) і скасоўваецца Бараўскі сельскі савет. З 25 снежня 1962 г. у склад раёна уваходзяць Букчанскі, Дзяржынскі і Тонежскі сельсаветы ліквідаванага Тураўскага раёна.
Населеныя пункты [правіць]
1924 г. - 147 населеных пунктаў.
1 студзеня 1964 г. у межах скасаванага Лельчыцкага раёна на тэрыторыі 2,4 тыс. кв. км налічвалася 69 населеных пунктаў. Іншая крыніца сведчыць, што згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Беларускай ССР на тэрыторыі былога Лельчыцкага раёна ў складзе 13 с/с існавалі 74 населеныя пункты: Буйнавіцкі (14), Букчанскі (3), Глушкевіцкі (1), Грабянёўскі (10), Дзяржынскі (1), Дуброўскі (13), Замошскі (7), Маркоўскі (2), Мілашэвіцкі (2), Астражанскі (6), Сіманіцкі (5), Стадоліцкі (3) і Тонежскі (7).
Паводле перапісу 17 студзеня 1979 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 38,7 тыс. чалавек, у т. л. у райцэнтры — 6,6 тыс. чалавек.
Паводле перапісу 12 студзеня 1989 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 33,8 тыс. чалавек, у т. л. у гарпасёлку Лельчыцы — 8,6 тыс. чалавек.
Паводле перапісу 16–23 лютага 1999 г., колькасць насельніцтва ў раёне склала 31913 чалавек, у т. л. 15166 мужчын (47,5%) і 16747 жанчын (52,5%), 7714 працуюць (34%), 4856 дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў (22%), 7729 пенсіянераў (34% — кожны трэці сельскі жыхар). Насельніцтва раённага цэнтра — гарпасёлка Лельчыцы дасягнула лічбы 9691. Усяго ў 74 населеных пунктах 14 сельсаветаў раёна налічвалася 8841 гаспадарка.
Гл. таксама [правіць]
- Букчанскі сельсавет
- Вёска Злодзін
- Рака Літоша
- Рака Свінавод
- Вёска Дзяржынск
- Вёска Канапелька
- Вёска Сініцкае Поле
- Вёска Сіманічы
Літаратура [правіць]
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. - Мн.: Паліграфафармленне, 2002. - 606с.: іл.
Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Адміністрацыйны падзел Гомельскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Акцябрскі • Брагінскі • Буда-Кашалёўскі • Веткаўскі • Гомельскі • Добрушскі • Ельскі • Жлобінскі • Жыткавіцкі • Калінкавіцкі • Кармянскі • Лельчыцкі • Лоеўскі • Мазырскі • Нараўлянскі • Петрыкаўскі • Рагачоўскі • Рэчыцкі • Светлагорскі • Хойніцкі • Чачэрскі | |
| Гарады абласнога падпарадкавання |
Гомель | |