Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
Дата заснавання 1974
Тып каледж
Студэнтаў 300[1]
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, г. Лепель, вуліца Інтэрнацыянальная, 37.
lgatk.edu.by

Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — установа адукацыі горада Лепель, Віцебская вобласць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 22 мая 1974 года Загадам Міністэрства меліярацыі воднай гаспадаркі БССР як Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум. З мая 1992 года падпарадкоўваецца Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З 1 верасня 2002 года сучасная назва.

У ліпені 2016 года каледж быў перададзены з Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі «Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй» у адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 26 верасня 2016 года № 574 быў далучаны да ўстановы адукацыі «Лепельскі дзяржаўны агарна-тэхнічны каледж».

Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове.

Каледж рыхтуе тэхнікаў-механікаў (для сельскагаспадарчай вытворчасці, дарожнай, меліярацыйнай, воднай гаспадаркі), тэхнікаў-гідрамеліяратараў, тэхнікаў-тэхнолагаў-будаўнікоў (для воднага будаўніцтва).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://lgatk.edu.by/main.aspx?guid=55491