Лерой Фер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Лерой Фер
Leroy Fer.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ёхан Лерой Фер
Нарадзіўся 5 студзеня 1990({{padleft:1990|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (24 гады)
Зутэрмер, Нідэрланды
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Рост 188
Вага 79
Пазіцыя цэнтральны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Куінз Парк Рэйнджэрс
Нумар 10
Кар'ера
Моладзевыя клубы
0000—1999 Сцяг Нідэрландаў ДВА
1999—2007 Сцяг Нідэрландаў Феенорд
Клубная кар'ера*
2007—2011 Сцяг Нідэрландаў Феенорд 103 (14)
2011—2013 Сцяг Нідэрландаў Твентэ 58 (13)
2013—2014 Сцяг Англіі Норвіч Сіці 30 (3)
2014—н.ч. Сцяг Англіі Куінз Парк Рэйнджэрс
Нацыянальная зборная**
2006—2007 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (да 17) 10 (2)
2007—2009 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (да 19) 10 (2)
2009—2012 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (да 21) 25 (4)
2010—н.ч. Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 7 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 31 жніўня 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 5 чэрвеня 2014.

Лерой Ёхан Фер (нідэрл.: Leroy Johan Fer; 5 студзеня 1990, Зутэрмер, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Бацькі Лероя паходзяць з Нідэрландскіх Антылаў.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Фер з'явіўся ў асноўнай камандзе «Феенорда» ў сезоне 2007—2008 гадоў. 2 снежня Лерой дэбютаваў у Эрэдывізіі пад кіраўніцтвам Берта ван Марвейка. Ва ўзросце 17 гадоў Лерой на 84-й хвіліне замяніў Нуры Шахіна ў матчы супраць «Хераклеса» (6:0)[1]. Праз чатыры дні, 6 снежня, Лерой падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Феенордам» да лета 2012 года. У сезоне 2008—2009 гадоў Фер паступова стаў іграком асноўнага складу, гуляючы ў зоне атакуючага паўабаронцы пад Роем Макаем. 18 верасня 2008 года Фер дэбютаваў на еўрапейскай арэне ў Кубку УЕФА ў матчы супраць шведскага «Кальмара». У сезоне 2009—2010 гадоў ігрок стаў ключавой фігурай каманды, вярнуўшыся на пазіцыю апорнага паўабаронцы.

Сезон 2011—2012 гадоў Фер пачаў з двух галоў у стартавых чатырох матчах чэмпіянату Нідэрландаў, пасля чаго 1 верасня 2011 года перайшоў у «Твентэ», падпісаўшы кантракт па схеме «3+1»[2]. 13 ліпеня 2013 года Фер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Норвіч Сіці»[3], аднак у першым жа сезоне «канаркі» занялі 18 месца ў чэмпіянаце і пакінулі Прэм'ер-Лігу.

28 жніўня 2014 перайшоў у лонданскі «Куінз Парк Рэйнджэрс», які вярнуўся ў Прэм'ер-Лігу.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня 2009 года Фер абвясціў, што ён прыняў канчатковае рашэнне і аддаў перавагу выступам за нацыянальную зборную Нідэрландаў на міжнароднай арэне[4], у складзе якой дэбютаваў 11 жніўня 2010 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны (1:1). Да гэтага Фер меў магчымасць выступаць за зборную Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Фееноорд»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]