Лес
Лес — частка паверхні Зямлі, пакрытая дравеснымі раслінамі. Займаюць прыкладна трэцюю частку сушы ці 38 млн. км². Палова гэтай плошчы належыць трапічным лясам.
У залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў адрозніваюць:
Вільготныя трапічныя лясы (сельва, гілея, джунглі) — экватарыяльныя вечназялёныя лясы: маюць вялікую разнастайнасць флоры і фаўны. Развітая яруснасць дазваляе пранікаць унутр (на ніжнія ярусы) толькі вельмі малой колькасці святла. Больш паловы ўсіх трапічных лясоў ужо знішчаныя. Прыкладам з'яўляюцца лясы Амазоніі, джунглі Індыі і басейна ракі Конга.
Каатынга — сухія лістападныя трапічныя лясы, ападаюць у перыяд засухі.
Вечназялёныя цвёрдалістыя субтрапічныя лясы Міжземнамор'я, Каліфорніі, а таксама эўкаліптавыя гаі Аўстраліі.
Лістападныя лясы (шырокалістыя і драбналістыя): знаходзяцца галоўным чынам у Паўночным паўшар'і. Дзякуючы пранікненню святла, жыццё на ніжніх ярусах больш актыўнае. Першасныя лясы ўмераных шырот Еўропы прадстаўленыя толькі рэшткамі.
Тайга — хваёвы лес: займае шырокі найбольш арэал. Уключае лясы Сібіры, Аляскі, Скандынавіі і Канады.
Існуюць таксама араукарыявыя гаі ў Паўднёвай Амерыцы. Флора прадстаўленая пераважна хваёвымі вечназялённымі дрэвамі.
Змяшаныя лясы — лясы, у якіх растуць як лісцяныя, так і хвойныя дрэвы. Арэал распасціраецца амаль на ўсю Цэнтральную і Заходнюю Еўропу.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
