Летні палац каралевы Ганны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Летні палац
Летні палац каралевы Ганны
Letohrádek královny Anny
Від з Каралеўскага парку
Від з Каралеўскага парку
50°05′37″ пн. ш. 14°24′19,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Пражскі град, Градчаны, Прага
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Джавані Спацыа (Giovanni Spazio) і Паола дэла Стэла (Paolo della Stella)
Заснавальнік Фердынанд I
Дата заснавання 1538
Будаўніцтва 15381565 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Летні палац каралевы Ганны ў Празе (чэшск.: letohrádek královny Anny) — адна з пабудоў у Каралеўскім садзе каля Пражскага граду ў стылі рэнесанс, збудавана ў 15381565 гадах архітэктарамі Джавані Спацыа (Giovanni Spazio) і Паола дэла Стэла (Paolo della Stella).

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва пачалося пры Фердынандзе I у 1538 годзе для яго жонкі Ганны Ягелонкі. Паводле нядаўніх даследаванняў рэльефаў, міфалагічная праграма гаворыць пра сілу самадзяржаўнай улады, гэта значыць уладу Габсбургаў у Цэнтральнай Еўропе. Такую праграму нельга чакаць на пабудове, прызначанай для прыватнага жыцця жонкі кіраўніка, а хутчэй для рэпрэзентатыўных мэт.

Храналогія пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва пачалося ў красавіку 1538 года пры ўдзеле італьянскага будаўніка Джавані Спацыа (Giovanni Spazio) і італьянскага каменячоса і скульптара Паола дэла Стэла (Paolo della Stella), які паступова выцесніў Спацыа. Спачатку месца Спацыа заняў рэкамендаваны Стэла Джавані Марыя Аастолі (Giovanni Maria Aostalli), потым (у 1551 годзе) кіраваць пабудовай стаў сам Стэла. Пасля яго смерці ў 1552 годзе яго месца заняў паўднёванямецкі дойлід Ганс Ціроль (Hans Tirol). Пасля 1556 года пабудову сканчаў Баніфац Вольмут(чэш., фр.) (Bonifác Wohlmut) (аўтар памяшкання для гульні ў мяч[2] у Градзе).

Працяглыя тэрміны будаўніцтва абумоўлены першым чынам пажарам Пражскага граду ў 1541 годзе, пасля якога працы фактычна спыніліся, таксама паўплывалі змены ў планах у 1554 годзе, калі было вырашана дабудаваць паверх. Аўтар праекта невядомы, мабыць, ім быў невядомы італьянскі архітэктар. Від дабудаванага паверха спраектаваў верагодна Баніфац Вольмут.

Гэта адна з першых рэнесансных пабудоў на тэрыторыі Чэхіі і Маравіі. У той час квадратны ў плане будынак, які меў галерэі з усіх бакоў, быў наватарскім нават у самой Італіі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Рэльефы на цокалях калон

З архітэктурнага пункта гледжання будынак з'яўляецца вілай субурбанай, у той час звалася «lusthaus» ці па-чэшску «letohrádek», гэта значыць гэта пабудова, якая з'яўляецца частка вялікага саду, і была прызначана для цырымоній двара. Не была прыстасавана да пражывання. Летні палац быў часткай плана Каралеўскага саду, які цяпер замыкае.

Аркада палаца

Прамавугольнае двухпавярховае ядро будынка атачае з усіх бакоў арачная аркада (аркі на калонах з іанічным ордарам). У пазухах гэтай аркады знаходзяцца згаданыя рэльефы. Рэльефная, трохі арнаментальная і фігурная дэкарацыя знаходзіцца таксама ў цокалях калон, фрызе карніза галерэй, з'яўляецца частка элементаў над дзвярамі (супрапортамі) і вокнамі. Над аркадай размешчана тэраса, даступная з другога паверху. Дзіўна, што яна вырашана з дапамогай дарычнага ордара, гэта значыць парушана ордарная суперпазіцыя. Акрамя вокнаў рытм другога паверха створаны і нішамі. Дах мае ўнікальную цяслярскую канструкцыю, якая нагадвае сваёй формай корпус карабля.

У парку перад летнім палацам размешчаны вядомы Спяваючы фантан(чэш.), адліты з бронзы ў 1568 годзе брненскім жалезных спраў майстрам Томашам Ярашам (Tomáš Jaroš) па чарцяжах італьянскага аўтара Франчэска Тэрца (Francesco Terzo).

Далейшы лёс[правіць | правіць зыходнік]

У летнім палацы трымаў сваю калекцыю Рудольф II. Памяшканні двара былі перабсталяваны ў абсерваторыю, там праводзіў свае назіранні астраном Ціха Брагэ.

Падчас кіравання Іосіфа II інтэр'ер будынка быў сапсаваны.

У канцы XVIII стагоддзя палац займала аўстрыйская армія. У выніку ў 1836 годзе справа дайшла да шырокай рэканструкцыі[3], пры якой аблічча будынка ў інтэр'еры, часткова і ў экстэр'еры было значна зменена. У першую чаргу была пабудавана вялікая лесвіца на месцы крайняй залы. Галоўная зала была размалявана гістарычнымі выявамі па праекце мастака Крысціяна Рубена.

Пры рэканструкцыі 1989 года ў дахавых канструкцый адбылося ўзгаранне, у выніку чаго трохі пацярпела меднае пакрыццё.

У наш час летні палац галоўным чынам служыць для выставак выяўленчага мастацтва[3]. Таксама часам ён служыць да афіцыйных мерапрыемстваў прэзідэнта Рэспублікі.

Славутасць даступна для агляду з красавіка да кастрычніка, як і ўвесь Каралеўскі сад[3].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Памяшканне для гульні ў мяч (англ.) на сайце Пражскага граду
  3. а б в Летні палац каралевы Ганны(малодшы артыкул) на сайце Пражскага граду

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]