Лех, Чэх і Рус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лех і Чэх

Лех, Чэх, Рус — паводле польскіх і чэшскіх летапісных легенд, старажытныя славянскія князі, браты.

Паходзілі з Харватыі або з Паноніі (цяпер тэрыторыя Венгрыі), сыны яе правіцеля Пана. Паводле польскіх і чэшскіх хронік (найбольш раннія — XIV ст.). Лех — стваральнік польскай дзяржавы. Ён заснаваў яе першую сталіцу — Гнезна (значыць «гняздо») у Вялікай Польшчы на месцы, дзе знайшоў гняздо белага арла (выява гэтай птушкі стала гербам Польшчы). Ад Леха вяла радаслоўную першая (легендарная) польская дынастыя. У імені Лех увасобілася старажытная назва палякаў — ляхі.

Чэх упершыню ўзгадваецца ў хроніцы Космача (пач. ХІІ ст.), пазней у хроніках XIV ст. Даліміла і Пулкавы. Паводле польскіх крыніц (Велікапольскай хронікі, Хронікі Длугаша), ён — самы малодшы брат Леха. Чэшская паэма «Суд Любушы» паведамляе, што Чэх з дружынай пасяліўся на берагах трох рэк на захадзе, поўдні і ўсходзе ад сучаснай Прагі. Лічыцца заснавальнікам Чэшскай дзяржавы. Рус упершыню згадваецца ў Велікапольскай хроніцы як сярэдні брат Леха і Чэха, паводле Я. Длугаша, ён унук Леха. Лічыцца заснавальнікам Старажытнарускай дзяржавы.

У міфе пра Леха, Чэха і Руса адлюстравалася адзінства паходжання славянскіх народаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]