Лех Качыньскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лех Качыньскі

Лех Качыньскі (польск.: Lech Kaczyński; 18 чэрвеня 1949 — 10 красавіка 2010) — прэзідэнт Польшчы ў 20052010. Брат Яраслава Качыньскага.

Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта, абараніў дысертацыю ў Гданьскім універсітэце. У 80-я ўдзельнічаў у працы незалежнага прафсаюза «Салідарнасць». У 2000—2001 быў міністрам юстыцыі. Разам з братам Лех быў адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». У лістападзе 2002 быў абраны мэрам Варшавы, у снежні 2005 — прэзідэнтам Польшчы. На ўсіх гэтых пасадах Лех Качыньскі актыўна змагаўся з карупцыяй і выступаў у абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Загінуў 10 красавіка 2010 у авіякатастрофе пад Смаленскам падчас наведвання месца масавых растрэлаў палонных палякаў у Катыні.