Леў Іванавіч Сапега
Леў Іванавіч САПЕГА (4 красавіка 1557, в. Астроўна, цяпер Бешанковіцкі раён — 7 ліпеня 1633, Вільня), адзін з найбольш уплывовых дзяржаўных дзеячоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай ў кан. XVI — 1-ай трэці XVII ст.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў магнацкай сям'і, якая мела ўплывовыя сваяцкія сувязі, валодала багатымі маёнткамі, што давала магчымасць зрабіць бліскучую кар'еру. Род Сапегаў быў праваслаўным, але Л. І. Сапегу ў 7-гадовым узросце аддалі вучыцца ў Нясвіжскую пратэстанцкую школу, дзе выкладалі запрошаныя ўладальнікам Нясвіжа Мікалаем Радзівілам Чорным вядомыя тагачасныя дзеячы навукі і культуры. Л. І. Сапега авалодаў польскай, нямецкай, лацінскай, грэчаскай мовамі і быў падрыхтаваны да засваення тагачаснага універсітэцкага курса. У 13-гадовым узросце ён паехаў у Лейпцыгскі ўніверсітэт, дзе некалькі гадоў вывучаў гісторыю рымскага і царкоўнага права, знаёміцца з мастацтвам Рэнесансу. Пасля вяртання ў ВКЛ Л. І. Сапегу па хадайніцтве Мікалая Радзівіла Рудога прымаюць на службу да двара караля польскага і вял. кн. літоўскага Стэфана Баторыя, які быў уражаны эрудыцыяй і ведамі юнака.
У 1580, ва ўзросце 23 гадоў, Л. І. Сапега атрымаў пасаду сакратара гаспадарскага, а ў 1581 пісара гаспадарскага ў Канцылярыі ВКЛ. У гэтым жа годзе ён выступіў асноўным арганізатарам стварэння Трыбунала ВКЛ — вышэйшага апеляцыйнага суда краіны. Са згоды Жыгімонта Вазы, наступніка Стэфана Баторыя, Л. І. Сапега ўзначаліў працу над трэцяй рэдакцыяй Статутам ВКЛ, выдатнага помніка юрыдычнай думкі, які быў надрукаваны ў 1588 за ўласны кошт Л. І. Сапегі з напісанымі да яго двума прадмовамі: адна — зварот да Жыгімонта Вазы, другая — зварот да грамадзян ВКЛ. Аўтарытэт Л. І. Сапегі ў ВКЛ быў вялікі, таму, нягледзячы на разыходжанні поглядаў на палітыку, Жыгімонт Ваза ў 1589 назначыў яго канцлерам ВКЛ, гэтую пасаду Л. І. Сапега займаў на працягу 34 гадоў. У 1621 стаў таксама і ваяводам віленскім, а з 1625 адначасова і вялікім гетманам літоўскім.
Да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў Ласосін, Ружану і Зельву на Слонімшчыне, Асвею і Бешанковічы на Полаччыне, Бялынічы, Цяцерын і Круглае ў Аршанскім павеце, частку ўладанняў князёў Лукомскіх, Здзяцель (Дзятлава) на Новагародчыне, Чарнобыль на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладанняў. Ён жа выкупіў Іказнь і Друю ў нашчадкаў кодзенскай галіны роду Сапегаў. У яго ўладанні знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): Слонім, Свіслач, Магілёў, Куранец, Маркава, Мядзел і інш. Багацці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швецыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. Рускай смуты пачатку 17 ст.
Л. І. Сапега падтрымліваў ідэю царкоўнай ўніі ў ВКЛ (1596), бо лічыў, што рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы і пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Разам з тым Сапега быў катэгарычным праціўнікам гвалту як сродка ўмацавання веры. Сам перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў 1588 прыняў каталіцтва, быў адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. На яго час прыпаў перыяд цяжкіх ваенных канфліктаў на паўночна-заходніх, усходніх і паўднёвых рубяжах Рэчы Паспалітай. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у баявых дзеяннях (у т.л. Лівонскай вайне), ахвяраваў сваю маёмасць на ўтрыманне арміі ВКЛ — сабраны на яго сродкі гусарскі полк удзельнічаў у бітве пад Вялікімі Лукамі і пры аблозе Пскова. Узначальваў пасольства ВКЛ па працягу дзеяння Ям-Запольскага міру (1582), заключыў мірныя дагаворы з Фёдарам Іаанавічам і Барысам Гадуновым (1600). Праславіўся Л. І. Сапега і як мецэнат, на свае сродкі ён будаваў касцёлы (у т.л. Віленскі касцёл Міхаіла, дзе пасля быў пахаваны), уніяцкія і праваслаўныя цэрквы, адкрываў школы, шпіталі, прытулкі. У сваіх маёнтках ён сабраў каля 3 тыс. кніг. Апекаваў над мастакамі і літаратарамі. Паклаў пачатак ружанскаму архіву, а на схіле гадоў займаўся ўпарадкаваннем Метрыкі ВКЛ.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Леў Сапега (1557—1633 гг.) i яго час: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы / рэд. кал. С. В. Марозава (і інш.). -Гродна: ГрДУ, 2007. −422 с. ISBN 978-985-417-980-3 — Эл.рэсурс pawet.net
- Сапега Леў Іванавіч // Бел. энцыкл.: у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 166.
- Сапега Леў Іванавіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 222.
- Сапега Леў Іванавіч (1557-7.7.1633) // Асветнікі зямлі беларускай, X — пач. XX ст.: энцыкл. давед. 2-е выд. Мінск, 2006. С. 367—369.
- Саверчанка І. В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега / І. В. Саверчанка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 63 с., (8) л. іл. — (Нашы славутыя землякі).
- Грыцкевіч А. Леў Сапега (1557—1633) / Анатоль Грыцкевіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: (зборнік / уклад.: У. Гілеп і інш. ; рэдкал.: А. П. Грыцкевіч (гал. рэд.) і інш.). Мінск, 2000. Вып. 1. С. 100—114.
- Падокшын С. А. Леў Сапега / С. А. Падокшын // Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С. А. Падокшын ; НАН Беларусі, Ін-т філасофіі. Мінск, 2003. С. 266—280.
- Доўнар Т. Леў Іванавіч Сапега (1557—1633). Дзяржаўны дзеяч, мысліцель, законатворца, суддзя / Таісія Доўнар // Юстиция Беларуси. 2003. № 3. С. 10-12.
- Авакян Г. С. «Правы непарушна захоўваць»: (Леў Сапега) / Г. С. Авакян, М. В. Кузняцоў, М. П. Сінькевіч // Палітычныя мысліцелі і гуманісты Беларусі / Г. С. Авакян, М. В. Кузняцоў, М. П. Сінькевіч ; М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Бел. дзярж. экан. ун-т. Мінск, 2002. С. 57-62.
- Шалькевіч В. Ф. Палітычныя і прававыя погляды Льва Сапегі / В. Ф. Шалькевіч // Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В. Ф. Шалькевіч. Мінск, 2002. С. 96-105.
- Бенеш А. Я. Просветительская деятельность Л. Сапеги / А. Я. Бенеш // Беларускае Асветніцтва : вопыт тысячагоддзя : матэрыялы міжнар. кангрэса (Мінск, 20-21 кастр. 1998 г.) / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал.: У. А. Васілевіч і інш. Мінск, 1998. Кн. 1. С. 115—117.
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
Спасылкі [правіць]
| Папярэднікі | Леў Іванавіч Сапега | Наступнікі |
| Ян Караль Хадкевіч | Гетман вялікі літоўскі 1625–1633 |
Крыштаф Радзівіл |
| Дзякі, пісары, сакратары вялікіх князёў, пісары і вялікія пісары літоўскія | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Пісары Вітаўта | ||||||||||||||
| Конрад фон Франкенберг (1405-1418) · Мікалай Цэбулька (1409—1429) · Ян Ліхтэнвальд (1410—1418) · Барталамей (Бартольд, Бартка) з Горкі (1421—1430) · Мікалай Малдрык з Кобіль (1425—1430) · Даўгерд (1426) · Лютка з Бжэзя (1429—1430) · Дамарат Ян з Стадкава (1430) | ||||||||||||||
| Пісары Свідрыгайлы | ||||||||||||||
| Снаксар (1438—1446) · Федка Казлоўскі (1445, «канцлер») · кн. Барыс («падканцлер») · Яшка (1452) | ||||||||||||||
| Пісары Жыгімонта Кейстутавіча | ||||||||||||||
| Саўл з Твардова (1432) · Мікалай з Блашковіц (1432—1436) | ||||||||||||||
| Пісары Казіміра Ягелончыка | ||||||||||||||
| Пузыр (1440—1445) · Лугвен (1440—1450) · Сапега (1440—1450) · Іван Кушлейка (1440—1460) · Мікалай (1441) · Копаць (1447—1452) · Якуб (1449—1466) · Мікіта (1449—1469) · Васька Паўлавіч (1450—1473) · Янушка (1455—1464; 1482) · Марцін з Лускі (1457) · Панюта (1465) · Пятрашка (1469—1586) · Кошка (1470) · Сапежыч (1471—1486) · Федка Уладыка (1482—1486) · Федка Сенькавіч (1482—1486) · Федка (1482—1486, «дзяк») · Тунгель (1482—1486) · Федка Алешковіч (1482—1486) · Васька Дарашковіч (1482—1486) · Федка Бельцэвіч (1482—1486) · Івашка Уладыка (1486) · Федка Янушковіч (1486) · Іван Сапега (1486—1513) · Леўка Багавіцінавіч (1487—1490) · Васька Баса (1490) · Манька Калусоўскі (1490) | ||||||||||||||
| Пісары Аляксандра Ягелончыка | ||||||||||||||
| Івашка Уладыка (1486—1499) · Федка Янушкавіч (1486—1506) · Іван Сапега (1486—1513) · Адам Якубавіч з Котры (1492—1506) · Федка Рыгоравіч (1492—1501) · Янушка (1494—1499) · Эразм Цёлак (1493—1503) · Ігнат (1498) · Рыгор Грамыка (1499—1506) · Богуш Багавіцінавіч (1500—1506) · Станіслаў Венет (1501) · Леўка Багавіцінавіч (1502—1503) · Копаць (1506—1530) | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
| Пісары Жыгімонта Аўгуста (да 1566) | ||||||||||||||
| Іван Гарнастай (?-1558) · Ян з Даманава (1545) · Валяр'ян Пратасевіч (1545—1549) · Леў Пацеевіч (1546—1550) · Мацей (1549) · Станіслаў Камароўскі (1550—1553) · Гермаген Гарнастай (1551—1552) · Астафій Валовіч (1551—1561) · Пётр Сямашка (1552—1554) · Вацлаў Мікалаевіч () · Ян Гайко (1554—1566) · Ян Шымкавіч (1554—1569) · Мікалай Нарушэвіч (1561-?) | ||||||||||||||
|
||||||||||||||