Леў Іосіфавіч Петражыцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Леў Іосіфавіч Петражыцкі
Leon Petrazycki A.jpg
Дата нараджэння:

13 красавіка 1867(1867-04-13)

Месца нараджэння:

памесце Калантаева Віцебская губерня, Расійская імперыя цяпер Віцебская вобласць

Дата смерці:

15 мая 1931(1931-05-15) (64 гады)

Месца смерці:

Варшава, Польшча

Краіна:

Расійская імперыя

Навуковая сфера:

Грамадзянскае права, сацыялогія

Месца працы:

Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Варшаўскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Імператарскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра

Вядомы як:

заснавальнік псіхалагічнай школы права ў Расіі

Леў Іосіфавіч Петражыцкі (польск.: Leon Petrażycki; 13 красавіка 1867, маёнтак Калантаева, Віцебская губерня-15 мая 1931) — польскі і расійскі прававед і сацыёлаг, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і семінарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай падрыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898-1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі і філасофіі права ў Пецярбургскім універсітэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе і партыі Народнай свабоды; быў дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы і за падпісанне Выбаргскай адозвы быў прыгавораны да трох месяцаў турэмнага зняволення.

3 1918 года узначальваў кафедру сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Памёр у Варшаве.

У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права Петражыцкі падзяляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, што прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае і публічнае права Петражыцкі прапанаваў адрозніваць сацыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем пра грамадскае служэнне, і права дэцэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чалавецтва ў тым кірунку, куды яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле Петражыцкага, дзяржава, як і ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, забяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм і змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.

Шаблон:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Санкт-Пецярбургскай губерні