Леў Абрамавіч Альпяровіч
| Леў Абрамавіч Альпяровіч | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
в. Куранец, Вілейскі раён |
| Дата смерці: | |
Леў Абрамавіч Альпяровіч (4 снежня 1874, в. Куранец, Вілейскі раён — 1913) — жывапісец[1].
Творчасць звязана з мастацкім жыццём Расіі і Беларусі. Пасля заканчэння Пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў (1902) жыў і працаваў у Мінску[1]. Пісаў партрэты, пейзажы, бытавыя кампазіцыі. Паслядоўна адстойваў прынцыпы рэалізму. Яго творы ("Вечар у сям'і", "Краўчыха", "Муляры", "Прачка", "Партрэт старой", "Партрэт музыканта Жухавіцкага", "Дзяўчына ў чырвонай шалі") блізкія да твораў перадзвіжнікаў. Многія працы маюць характар незавершаных эскізаў ("Падпольная сходка", "Мыццё бялізны" і інш.) Творы Альпяровіча найбольш поўна (230 работ) былі прадстаўлены на персанальнай выставе ў Мінску ў 1939[1].
Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.