Леў Аляксандравіч Куліджанаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Леў Аляксандравіч Куліджанаў (руск.: Лев Александрович Кулиджанов) (19 сакавіка 1924, Тбілісі) — расійскі кінарэжысёр. Народны артыст РСФСР (1969 г.). Народны артыст СССР (1976 г.). Герой Сацыялістычнай Працы (1984 г.). Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.

Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1955 г.), выкладаў у ім (з 1977 прафесар). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957 г., з Я. А. Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959 г.), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962 г.), «Сіні сшытак» (1964 г.), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975 г.; мастацка-дакументальны), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980 г.; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991 г.) і інш. Дзяржаўная прэмія РСФСР 1971 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кваснецкая, М. Лев Кулиджанов. — М., 1968.
  • Ратнікаў, Г. В. Куліджанаў Леў Аляксандравіч / Г. В. Ратнікаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.