Леў Давідавіч Ландау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леў Ландау)
Леў Давідавіч Ландау
руск.: Лев Давидович Ландау
Дата нараджэння 9 (22) студзеня 1908[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1968(1968-04-01)[2][3][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Q18786020?
Жонка Konkordija Terentʹevna Landau-Drobanceva[d]
Род дзейнасці фізік, вынаходнік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, матэматык
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1934)
Навуковае званне прафесар,
акадэмік АН СССР (1946)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Нільс Бор
Вядомыя вучні больш 43-х
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Давідавіч Ланда́ў (9 (22) студзеня 1908, Баку — 1 красавіка 1968, Масква) — выдатны савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (абраны ў 1946). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1962), медалі імя Макса Планка, Ленінскай і трох Сталінскіх прэмій, Герой Сацыялістычнай Працы. Член Лонданскага каралеўскага таварыства і акадэмій навук Даніі, Нідэрландаў, ЗША (Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук), Французскага фізічнага таварыства і Лонданскага фізічнага таварыства.

 Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 (22) студзеня 1908 г. у Баку, у яўрэйскай сям’і. Бацька — Давід Львовіч Ландау, інжынер-нафтавік. Маці — Любоў Веніамінаўна Ландау. З 1916 г. вучыўся ў бакінскай яўрэйскай гімназіі, дзе яго маці была выкладчыкам прыродазнаўства. Незвычайна таленавіты мэтаматычна, Ландау, жартуючы, казаў аб сабе: «Інтэграваць навучыўся ў 13 гадоў, і дыферэнцыраваць мог заўсёды». У 14 паступіў у Бакінскі ўніверсітэт, дзе вучыўся адначасова на двух факультэтах: фізіка-матэматычным і хімічным. За асабістыя поспехі быў пераведзены ў Ленінградскі ўніверсітэт. Скончыўшы ў 1927 фізічная аддзяленне Ленінградскага ўніверсітэта, Ландау стаў аспірантам, у далейшым супрацоўцам Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1926—1927 гг. апублікаваў першыя працы па тэарэтычнай фізіцы.  

У 1929 г. быў у навуковай камандзіроўцы дзеля працягу адукацыі ў Германіі, у Даніі ў Нільса Бора, у Англіі і Швейцарыі. Нільса Бора ён пазней лічыў сваім адзіным настаўнікам. У 1932 г. узначаліў тэарытычны аддзел Украінскага фізіка-тэхнічнага інстытута (УФТІ). Пасля звальнення з Харкаўскага ўніверсітэта ў 1937 г. і выкліканай гэтым забастоўкі фізікаў быў запрошаны ў нядаўна створаны Інстытут фізічных праблем (ІФП) АН СССР і пераехаў у Маскву.

Пасля ад’езду Л. Ландау пачынаецца разгром УФТІ органамі абласнога НКУС, арыштоўваюцца замежныя спецыялісты А. Вайсберг і Ф. Хоутэрманс, у жніўні — верасні 1937 у час так званай «справы УФТІ» былі арыштаваны і расстраляныя фізікі Л. В. Разенкевіч (суаўтар Л. Ландау), Л. В. Шубнікаў, В. С. Горскі.

У красавіку 1938 г. Л. Ландау рэдагуе лістоўку, якая была напісана К. Коцерам і заклікала да звяржэння Сталінскага рэжыму, у якой Сталін названы фашыстскім дыктатарам. Тэкст лістоўкі быў пераданы антысталінскій групе студэнтаў ІФЛІ дзеля распаўсюджання па пошце перад першамайскімі святамі. Гэты намер быў выкрыты органамі бяспекі СССР, і Л. Ландау, Корэц і Ю. Б. Румер былі арыштаваны за антысавецкую агітацыю. У турме Ландау правёў год і был выпушчаны дзякуючы пісьму ў абарону ад Нільса Бора і ўмяшальніцтву Капіцы, які ўзяў Л.Ландау на паруку. Пасля вызвалення і да самай смерці ў 1968 г. Л. Ландау быў супрацоўнікам ІФП.

У 1955 г. падпісаў «Пісьмо трохсот» супраць Т. Д. Лысенкі. У 1962 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію «За піянерскія даследаванні скандэнсаваных асяроддзяў, асабліва вадкага гелію». У тым жа годзе трапіў у страшэнную аўтакатастрофу, атрымаў шматлікія пераломы і правёў у коме 59 сутак. Пасля аварыі амаль што не займаўся навуковай дзейнасцю, але, на думку жонкі і сына, Ландау паступова вяртаўся да свайго нармальнага становішча і ў 1968 г. быў блізкі да таго, каб аднавіць сваю прафесійную дзейнасць.

Меў вельмі рознабаковыя інтэрэсы. Працаваў у сферы квантавай механікі, фізікі цвёрдага цела, магнетызму, фізікі нізкіх тэмператур, фізікі касмічных прамянёў, фізікі атамнага ядра, фізікі элементарных часціц, фізікі плазмы, гідрадынамікі, квантавай тэорыі поля і інш.

Самыя важныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Да тэорыі спектраў двухатамных малекул» (1926 г.) — самая першая праца
  • «Праблема затухання ў хвалевай механіцы» (1927 г.)
  • «Малыя энергіі сувязі ў квантавай механіцы» (1960 г.)

Усяго Л. Ландау напісаў 98 артыкулаў. Поўнае выданне яго прац у 1968 г. складала 2 тамы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Pitaevskii L. P. The great physicist // Herald Russ. Acad. Sci / Y. OsipovNauka, Springer Science+Business Media, 2008. — Vol. 78, Iss. 1. — P. 75–85. — ISSN 1019-3316; 1555-6492doi:10.1134/S1019331608010097
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Find a Grave — 1996.
  7. а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ландау Леў Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 118.
  • Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 10 : Ку — Ма. — М., 2004.
  • Ученые Московского университета — действительные члены и члены-корреспонденты Российской академии наук (1755—2004): биографический словарь. ― Москва, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]