Леў Мікалаевіч Гумілёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Мікалаевіч Гумілёў
руск.: Лев Николаевич Гумилёв
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1912(1912-10-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1992(1992-06-15)[2][3] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў
Маці Ганна Андрэеўна Ахматава
Род дзейнасці антраполаг, географ, гісторык, паэт, перакладчык, пісьменнік, філосаф, этнолаг
Навуковая сфера гістарыяграфія, этналогія, усходазнаўства і археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1961) і доктар геаграфічных навук (1974)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Nikolaï Kiouner[d] і Васіль Васілевіч Струвэ
Вядомыя вучні Gelian Prokhorov[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна»
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Мікалаевіч Гумілёў (руск.: Лев Никола́евич Гумилёв; 1 кастрычніка 1912 — 1992) — расійскі гісторык-этнолаг, доктар гістарычных і геаграфічных навук, філосаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык з фарсі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Царскім Сяле 1 кастрычніка 1912. Сын паэтаў Мікалая Гумілёва і Ганны Ахматавай. Дзіцём яго выхоўвала бабуля ў маёнтку Слепнева Бежацкага павета Цвярской губерніі.

З 1917 да 1929 жыў у Бежацку. З 1930 у Ленінградзе. У 19301934 працаваў у экспедыцыях у Саянах, на Паміры і ў Крыме. З 1934 вучыцца на гістарычным факультэце Ленінградскага ўніверсітэта. У 1935 выключаны з універсітэта і арыштаваны, але праз некаторы час вызваліўся. У 1937 адноўлены ў ЛДУ.

У пач. 1938 арыштаваны, быўшы студэнтам ЛДУ, і асуджаны на пяць гадоў. Тэрмін адбываў у Нарыльлагу, працуючы тэхнікам-геолагам у медна-нікелевай шахце, пасля адбыцця тэрміну пакінуты ў Нарыльску без правоў на выезд. Увосень 1944 па сваім жаданні пайшоў у Савецкую армію, ваяваў шэрагоўцам у штрафбаце на Першым Беларускім фронце, скончыўшы вайну ў Берліне.

У 1945 дэмабілізаваны, адноўлены ў ЛДУ, які скончыў у пач. 1946 і паступіў у аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута ўсходазнаўства АН СССР, адкуль быў выключаны з абгрунтаваннем «з-за неадпаведнасці філалагічнай падрыхтоўкі абранай спецыяльнасці».

28 снежня 1948 абараніў у ЛДУ дысертацыю кандыдата гістарычных навук, прыняты навуковым супрацоўнікам у Музей этнаграфіі народаў СССР.

7 лістапада 1949 арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў, якія адбываў спачатку ў лагеры асаблівага прызначэння ў Чурбай-Нура каля Караганды, пасля ў лагеры ў Міжрэчанску ў Кемераўскай вобласці, у Саянах. У 1956 рэабілітаваны з-за адсутнасці факта злачынства.

З 1956 працаваў бібліятэкарам у Эрмітажы, абараніў доктарскую дысертацыю («Старажытныя цюркі»). Да выхаду на пенсію ў 1986 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце геаграфіі пры Ленінградскім дзяржаўным універсітэце.

Памёр 15 чэрвеня 1992 у Санкт-Пецярбургу.

У жніўні 2005 у Казані «у сувязі з днямі Санкт-Пецярбурга і святкаваннем тысячагоддзя горада Казань» Льву Гумілёву быў пастаўлены помнік.

Гумілёў і гістарычная навука[правіць | правіць зыходнік]

Леў Гумілёў прапанаваў комплекс арыгінальных метадаў вывучэння этнагенезу, якія заключаюцца ў паралельным вывучэнні гістарычных звестак аб клімаце, геалогіі і геаграфіі адпаведнага ландшафту і археалагічных і культурных крыніц. Выкарыстоўваючы гэтыя метады, нароўні з традыцыйнымі, ён даследаваў гісторыю шматлікіх народаў Еўразіі. Акрамя гэтага, ён прапанаваў арыгінальную пасіянарную тэорыю этнагенезу, з дапамогай якой спрабаваў патлумачыць заканамернасці гістарычнага працэсу.

Непасрэдна ў даследаваннях Л.Гумілёву таксама належыць мноства цікавых ідэй. Напрыклад, маштабы монгольска-татарскага іга ён лічыць вельмі завышанымі. На яго думку, для руска-мангольскіх дачыненняў быў характэрны, хутчэй, сімбіёз, а сур'ёзныя сутыкненні былі звязаныя, у асноўным, з ардынскімі мусульманамі, больш радыкальнымі, чым астатнія манголы. Кітай у яго паўстае не мірным асяроддзем цывілізацыі, што змагаецца з захопнікамі, а злым агрэсарам. Тое самае ён кажа пра Еўропу: крытыка еўропацэнтрызму займае ў яго працах важнае месца. Старажытных (да XIV ст.) і сучасных рускіх ён лічыць рознымі этнасамі. Падобная ідэя сустракалася ў многіх вучоных (напрыклад, у С. М. Салаўёва), але ў Гумілёва яна аформленая найбольш дасканала.

Працы Гумілёва, найперш, тыя, дзе развівалася пасіянарная тэорыя этнагенезу, не былі падтрыманыя гістарычнай навукай СССР і выклікалі крытычныя заўвагі шэрагу гісторыкаў (улучна: Я. С. Лур'е, А. П. Навасельцаў і інш.), якія абвінавачвалі іх у адвольным маніпуляванні фактамі, нават у прыдумвання фактаў, у парушэнні падмурку навуковай метадалогіі і нават у псеўданавуковасці[5].

Галоўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Легенда і рэальнасць у старажытнай гісторыі Тыбету (Легенда и действительность в древней истории Тибета)
  • Гісторыя народа Хуну (История народа Хунну), 1960
  • Адкрыццё Хазарыі (Открытие Хазарии), 1966
  • Старажытныя цюркі (Древние тюрки), 1967
  • Пошукі прыдуманага царства (Поиски вымышленного царства), 1970
  • Хуну ў Кітаі (Хунну в Китае), 1974
  • Этнагенез і біясфера Зямлі (Этногенез и биосфера Земли), 1979
  • Старажытная Русь і Вялікі стэп (Древняя Русь и Великая степь), 1989
  • Тысячагоддзе вакол Каспія (Тысячелетие вокруг Каспия), 1990
  • Ад Русі да Расіі (От Руси к России), 1992
  • Канец і зноў пачатак (Конец и вновь начало), 1992
  • З гісторыі Еўразіі (Из истории Евразии), 1993

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

(усе спасылкі па-руску):