Леў Міхайлавіч Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Міхайлавіч Сапега
Браты Леў і Мікалай Сапегі (каля 1709)
Браты Леў і Мікалай Сапегі (каля 1709)
Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць 1610[1][2]
Род Сапегі
Бацька Міхаіл Янушавіч Сапега[d][2]
Маці Марына з Быстрэйскіх[d][2]
Жонка Ганна з Гарабурдаў[d][2]

Леў Сапега (да 1555 — паміж 20 жніўня і 20 верасня 1610) — суддзя земскі гарадзенскі (з 1590).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Міхаіла і Марыны з Быстрэйскіх, брат Мікалая, вялікага кухмістра літоўскага.

У 1581 годзе збіраў падаткі ў Віцебскім ваяводстве. У 1584 годзе атрымаў урад войскага віцебскага, у 1590 — суддзі земскага гарадзенскага. У 1598 годзе дэпутат Трыбунала ВКЛ.

Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Аленай, дачкой вялікага пісара Міхаіла Гарабурды, дзяцей не было. Асноўныя свае маёнткі запісаў пляменнікам Яну Дамініку, Мікалаю і Фрыдэрыку Мікалаевічам Сапегам, з умовай выплаты 4000 коп літоўскіх грошаў жонцы.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семянчук Г. М. Чарлёна — двор Сапегаў над Нёманам у XVI—XVII стст. / Установа "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; пад рэд. А. М. Янушкевіча. — Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.) : зборнік навуковых прац. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 372—394.