Леў Пятровіч Вітгенштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Людвіг Вітгенштэйн

Леў Пятровіч (Людвіг) Вітгенштэйн ( ням.: Ludwig Adolf Friedrich zu Sayn - Wittgenstein - Sayn, 7 чэрвеня 17998 чэрвеня 1866) — прадстаўнік дома Вітгенштэйнаў, граф, адзін з найбагацейшых памешчыкаў Расійскай імперыі, член Саюза дабрабыту і Паўднёвага таварыства, адзін з уладальнікаў Мірскага замка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг быў старэйшым сынам героя вайны 1812 года генерала-фельдмаршала графа Пятра Xрысціянавіча Вітгенштэйна і Антуанеты Станіславаўны Снарскай. Выхоўваўся ў Пажскім корпусе. У студзені 1820 года стаў флігель-ад'ютантам спачатку імператара Аляксандра I, а потым Мікалая I; пасылаўся з дыпламатычнымі даручэннямі ў Парыж і Лондан.

Удзельнічаў у дзекабрысткім руху: у Саюзе дабрабыту і Паўднёвым таварыстве, за што пасля разгрому тайных таварыстваў быў прыцягнуты да следства, аднак па даручэнню імператара Мікалая I апраўданы.

Пакінуўшы вайсковую службу ў 1827 годзе Вітгенштэйн шмат часу прысвяціў кіраванні вялізнымі ўладаннямі ў Беларусі і на Украіне, у тым ліку Мірскі замак, да якога ў 1831 годзе перайшлі правы на замак пасля ранняй смерці першай жонкі Стэфаніі, спадчынніцы нясвіжскіх Радзівілаў. У гонар Стэфаніі граф у сваім маёнтку Дружнасел'е па праекце А. П. Брулова пабудаваў касцёл.

У 1834 годзе Людвіг разам з бацькам атрымаў тытул князя. У кастрычніку 1834 года ажаніўся другі раз на князёўне Барятынскай, на вяселлі прысутнічала ўся імператарская сям'я. Пасля вяселля Вітгенштэйн з другой жонкай з'ехаў у Францыю і пасяліўся ў Парыжы, вёдучы раскошны лад жыцця. З-за Французскай рэвалюцыі 1848 года быў вымушаны пераехаць у Германію, дзе ў ваколіцах Франкфурта-на-Майне набыў паўразбураны замак Сайно, былы радавы маёнтак Сайно- Вітгенштэйнаў, і пабудаваў новы замак у неагатычным стылі.

У 1856 годзе князь Вітгенштэйн з жонкай удзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды каранацыі імператара Аляксандра II у Маскве. У 1861 годзе прускі кароль Фрыдрых Вільгельм IV дараваў Людвігу тытул князя Сайно-Вітгенштэйн-Сайно.

Апошнія гады свайго жыцця князь Вітгенштэйн правёў у вар'яцтве, для лячэння яго перавезлі ў Каны, дзе 8 чэрвеня 1866 года ён і памёр.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Людвіг Вітгенштэйн быў двойчы жанаты. Першы шлюб абдыўся 16 красавіка 1828 года з фрэйлінай і выхаванкай імператрыцы Марыі Фёдараўны князёўнай Стэфаніяй Радзівіл. Брак адбыўся пры ўхвале імператрыцы Марыі Фёдараўны, аднак сын імператрыцы імператар Мікалай І з-за ўдзелу Людвіга Вітгенштэйна ў дзекабрысткім руху на вяселлі не прысутнічаў. Стэфанія Радзівіл памёрла ў 1832 годзе з-за сухоты і пакінула Людвігу 2 дзяцей:

Марыя (Антуанэта-Караліна-Стэфанія) Львоўна (18291898), была замужам за князем Хлодвігам Гогенлоэ, рэйхсканцлерам Германскай імперыі,

Пётр (Пётр-Дамінік-Людвіг) Львовіч (18321887) — генерал-ад'ютант, генерал -лейтэнант, памёр бяздзетным.

Леоніла Іваноўна Вітгенштейн пэнзля Ф. Вінтерхальтэра

22 кастрычніка 1834 года Вітгенштэйн узяў другі шлюб з князёўнай Леанілай Іванаўнай Барятынскай(18161918). З гэтага шлюбу Людвіг меў чатырох дзяцей:

Фрыдрых Львовіч (18361909), маёр на рускай службе, у студзені 1880 года адрокся ад княжацкага тытула і прыняў імя графа фон Альтенкірхен, ажаніўшыся на Вільгельміны Гаген.

Антуанэта Львоўна (18391918) была замужам за Марыа Кіджы-Альбана дэла Ровере, князем Кампаньяно.

Людвіг Львовіч (18431876) памёр халастым.

Аляксандр Львовіч (18471940) у 1883 годзе адмовіўся ад княжацкага тытула і прыняў імя графа фон Гохенбург, быў жанаты тры разы, у тым ліку на дачкі знакамітага збіральніка старажытнасцей герцага дэ Блакаса.