Леў Саламонавіч Габерман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Саламонавіч Габерман
Дата нараджэння 28 жніўня 1892(1892-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1959(1959-08-10) (66 гадоў)
Месца смерці

Леў Саламонавіч Гоберман (руск.: Гоберман Лев Соломонович; 28 жніўня 1892, Тураў — 10 жніўня 1959, Масква) — савецкі ваенны ветэрынар. Брыгветўрач (1936). Генерал-маёр ветэрынарнай службы (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1911—1916 гг. вучыўся ў Варшаўскім ветэрынарным інстытуце. Пасля заканчэння інстытута быў мабілізаваны на руска-германскі фронт. З 1918 г. служыў у Чырвонай Арміі. У гады грамадзянскай вайны быў начальнікам ветэрынарнай службы кавалерыйскага корпуса, затым арміі. У 1939—1941 гг. служыў у Растове-на-Доне начальнікам ветэрынарнага аддзела Паўночна-Каўказскага ваеннай акругі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў начальнікам ветэрынарнага аддзела арміі, начальнікам ветэрынарнага аддзела Паўднёва-Заходняга і Волхаўскага франтоў. У 1944—1949 гг. з'яўляўся намеснікам начальніка ветэрынарнага кіравання Чырвонай Арміі. З 1949 г. у адстаўцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]