Леў III, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леў III
лац.: Leo PP. III
Леў III
96-ы Папа Рымскі
27 снежня 795 — 12 чэрвеня 816
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Адрыян I
Пераемнік: Стэфан IV (V)
 
Нараджэнне: 750({{padleft:750|4|0}})
Рым, Італія
Смерць: 12 чэрвеня 816({{padleft:816|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})
Бацька: Азупій

Леў III (лац.: Leo PP. III; 750, Рым12 чэрвеня 816) — Папа Рымскі з 27 снежня 795 года па 12 чэрвеня 816 года.

Кардынал-прэсвітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. З дзяцінства выхоўваўся ў Латэране. Быў абраны Папам Рымскім 27 снежня 795 года, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. З першых жа дзён пантыфікату ўзяў курс на саюз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасць. Гэта азначала, што франскі кароль стаў суверэнам Рыма, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакументы гадамі ўступлення ва ўладу караля і папы.

У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі Папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусце і клятвапарушэнні, на яго быў здзейснены напад, яго зацягнулі ў царкву і збілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык і выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў збег да Карла, які аднавіў яго на папскім прастоле. У падзяку Леў вянчаў Карла імператарскай каронай 25 снежня 800 года.

Пасля смерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 года, адбылася новая змова супраць Папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, Папам Кліментам X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]