Леў XII, Папа Рымскі
| Леў XII Leo PP. XII |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 28 верасня 1823 — 10 лютага 1829 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Пій VII | |
| Пераемнік: | Пій VIII | |
| Імя пры нараджэнні: | граф Анібале Франчэска Клементе Мельхіёр Джыралама Нікола дэла Джэнга Annibale Francesco Clemente Melchior Girolamo Nicola della Genga |
|
| Нараджэнне: | 22 жніўня 1760 замак дэла Джэнга, Папская вобласць |
|
| Смерць: | 10 лютага 1829 (68 гадоў) Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 1783 | |
| Епіскапская хіратанія: | 1794 | |
| Кардынал з: | 1816 | |
Леў XII (лац.: Leo PP. XII, іт. Leoni XII, свецкае імя: Анібале, граф дэла Джэнга); (22 жніўня 1760 - 10 лютага 1829) — папа рымскі 28 верасня 1823 года - 10 лютага 1829.
Біяграфія[правіць]
Анібале, граф дэла Джэнга нарадзіўся 22 жніўня 1760 ў замку Джэнга пад Спалета. У 1783 атрымаў святарскі сан. Стаў канонікам сабора Святога Пятра. З 1794 выконваў розныя функцыі на дыпламатычнай службе апостальскай сталіцы. У 1816 атрымаў кардынальскага шапку і пасаду вікарыя Рыма. Узышоўшы на трон Святога Пятра, Леў XII абраў відавочна рэакцыйны кірунак палітыкі як ва ўнутраных справах папскай дзяржавы, так і ў адносінах з еўрапейскімі краінамі паслярэвалюцыйнай эпохі. У Рыме яўрэі зноў былі загнаныя ў гета, і папская паліцыя сачыла за мараллю жыхароў Рыма. Па ўказанні Льва XII кардынал Рываролі абвясціў бязлітасную вайну любым праявам непаслухмянасці і рэвалюцыйным «рэліктам». Уціхамірванне розных тайных арганізацый набыло жахлівыя памеры. Не было недахопу ў смяротных прысудах, турмы былі запоўненыя супернікамі вяртання «старога парадку". Жорсткасць папы і яго чыноўнікаў абурыла насельніцтва ўсіх гарадоў папскай вобласці і нават ўсёй Італіі.

