Лоджыя Ланцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лоджыя дэі Ланцы на плошчы Сіньёрыі ў Фларэнцыі

Лоджыя Ланцы (Лоджыя дэі Ланцы, італ.: Loggia dei Lanzi) — лоджыя, збудаванне на плошчы Сіньёрыі ў Фларэнцыі, адна са славутасцяў горада.

Аркадны будынак быў пабудаваны ў перыяд з 1376 па 1382 гг. Бенчы дзі Чыёнэ і Сімонэ дзі Франчэска Таленці. Будынак прызначаўся для збораў і прыёмаў Фларэнтыйскай рэспублікі, а пазней у XVI ст. атрымала сваю назву дзякуючы ландскнехтам (італ.: Lanzichenecchi, якія мясціліся ў лоджыі, у скарочаным варыянце — італ.: Lanzi) вялікага герцага Тасканы Козіма I Медычы. У наш час лоджыя Ланцы ўяўляе сабою музей пад голым небам, дзе размяшчаецца экспазіцыя скульптурных твораў са збору бліжэйшай Галерэі Уфіцы, у тым ліку: «Персей з галавой Медузы» Бенвенута Чэліні, «Выкраданне сабінянак» і «Геркулес і Кентаўр» Джамбалоньі, старажытнарымская копія старажытнагрэчаскай скульптуры «Менелай з целам Патрокла», «Выкраданне Паліксены» Піа Федзі, а таксама некалькі антычных жаночых статуй.

Па ўзоры Лоджыі Ланцы ў Мюнхене была пабудавана лоджыя Фельдхернхале.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 43°46′09″ пн. ш. 11°15′20″ у. д. / 43.769167° пн. ш. 11.255556° у. д. (G) (O) (Я)